Мікалай Сапега (сын Мікалая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай Сапега
Mikałaj Sapieha. Мікалай Сапега.jpg
Мікалай Сапега
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1581
Памёр: 14 сакавіка 1644
Род: Сапегі
Бацькі: Мікалай Сапега
Ганна зь Вішнявецкіх
Жонка: Ядвіга Ганна з Войнаў
Альжбета з Прусіноўскіх
Дзеці: ад Казімер Мэльхіадэс, Ян Фэрдынанд, Гальшка, Тэрэза, Яна Пэтранэля

Мікалай Сапега (каля 1581 — 14 сакавіка 1644) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі (16271638), ваявода менскі (1638) і берасьцейскі (16381642), кашталян віленскі1642).

Валодаў Коднем (збудаваў тамака касьцёл і шпіталь), Вішніцай, Заазер'ем, Мсьціжам[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая і Ганны зь Вішнявецкіх. Навучаўся ў езуцкім калегіюме ў Брунсбэргу (Браневе), унівэрсытэтах Вены, Трыру, Майнцу, Парыжу.

Абіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. Быў каралеўскім сакратаром, займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.

У 16291636 гадох вымураваў у Кодзені касьцёл сьвятой Ганны на ўзор базылікі сьвятога Пятра ў Рыме. Тамака ж зьмясьціў абраз Маці Божай Гвадэлюпскай (пазьней абраз Маці Божай Кодзеньскай).

У шлюбе зь Ядвігай Ганнай Войнай меў сыноў Казімера Мэльхіадэса і Яна Фэрдынанда; дачок Гальшку, Тэрэзу і Яну Пэтранэлю. Па сьмерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Альжбетай Прусіноўскай.

Абраз Маці Божай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М. Сапега на тле абраза

Абраз Маці Божай Коданьскай М. Сапега прывез з Рыму, куды накіраваўся ў часе цяжкай хваробы. Папа Урбан VІІІ прыняў князя і падараваў яму мноства рэліквіяў. У часе імшы ў Ватыканскім араторыі М. Сапега пабачыў у алтары абраз Маці Божай Грыгарыянскай (ці Гвадэлюпскай). Абраз яму гэтак спадабаўся, што князь наважыўся ўсякімі сродкамі вывезьці сьвятыню на Літву. Падкупіўшы закрыстыяна капліцы за 500 дукатаў, М. Сапега завалодаў абразам і сьпешна зьехаў з Рыму.

Празь некалькі дзён крадзёж выкрылі, закрыстыяна ледзь не прысудзілі да спаленьня. Суд нунцыя ў Варшаве прысудзіў М. Сапегу год вязьніцы, вяртаньне абраза і рэліквіяў, пешую пілігрымку да Рыму і будову касьцёла.

М. Сапега накіраваў у Рым пляменьніка просячы дараваць віну і пакінуць абраз у Кодзені. У 1635 ён сам зьявіўся ў Рыме і здолеў улагодзіць справу. Абраз застаўся ў Літве: відаць, паўплывала дапамога нунцыю на Сойме 1635, у справе не дапушчэньня шлюбу караля з кальвіністкай.

У выніку, луцкаму біскупу даручылі зьмясьціць сьвятыню ў новым касьцёле ў Кодзені. М. Сапега ахвяраваў на абраз кароны, скіпэтар, сымбалі сонца і месяца.

Крыніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 225.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікалай Сапега (сын Мікалая)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў