Мікарыза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мікары́за (ад грэцкіх: μύκης — грыб, грыбок і ρίζα — корань) — сымбіёз міцэлію грыба і каранёў вышэйшай расьліны. Іншая назва: грыбакорань.

Мікарызу разглядаюць або як мутуалістычны сымбіёз, або як абмежаваны паразытызм. Наяўнасьць мікарызы характэрная для 95% расьлінаў, што маюць карані. Мікарыза дазваляе расьліне інтэнсыўней засвойваць пэўныя рэчывы з глебы (ваду, неарганічныя солі), а таксама засвойваць рэчывы пры канцэнтрацыях, пры якіх каранёвыя сыстэма расьліны проста ня можа працаваць. Такое падвышэньне эфэктыўнасьці магчымае дзякуючы двум фактарам: а) фізычнаму: дыямэтар міцэліяў мікарызавых грыбоў меншы, а плошча паверхні, адпаведна, большая за карані расьлінаў; б) хімічнаму: хімічны склад сьценак клетак грыбоў адрозьніваецца ад клетак расьлінаў. Наўзамен грыбы ў выглядзе асымілятаў атрымліваюць частку сонечнай энэргіі, якую засвойвае расьліна.

Некаторыя аўтары мяркуюць, што ўвогуле без мікарызы расьліны не маглі б асвоіць сушу.

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У залежнасьці ад глыбіні пранікненьня міцэлію ў глыб каранёвай тканкі расьліны адрозьніваюць наступныя віды мікарызы:

  • Эктамікарыза: мікарызавы грыб ахутвае карані расьліны і пранікае ў міжклеткавую прастору тканак каранёў.
  • Эндамікарыза: частка гіфы грыба фізычна пранікае ў клеткі каранёў расьліны-партнэра.
  • Вэзыкулярна-арбускулярная мікарыза (ВА-мікарыза, ВАМ): асобная форма эндамікарызы, калі ўнутры клетак утвараюцца падобныя на кулі (вэзыкулы) або на дрэвы (арбускулы) структуры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікарызасховішча мультымэдыйных матэрыялаў