Мікола Аксаміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Аксаміт
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
1990 — 8 студзеня 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 траўня 1954(1954-05-18)[1]
Памёр: 28 студзеня 2024(2024-01-28) (69 гадоў)
Партыя:
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут[2]
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Мікола (Мікалай) Уладзімеравіч Аксаміт (1954—2024) — беларускі праваабаронца і палітык, у 1990—1995 гадох адзін з членаў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Абраны да Ваўкавыскай гарадзкой выбарчай акругі № 248 Гарадзенскай вобласьці. Працаваў мастаком-афарміцелем.

У красавіку 1995 году ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзеньня рэфэрэндуму, сярод пытаньняў якога была зьмена дзяржаўнай сымболікі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай[4].

Пазьней працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[5]. Пасьля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня[6][7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://pdf.kamunikat.org/14996-1.pdf
  2. ^ Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь : Дванаццатае скліканне. — Мн.: Беларусь, 1992. — С. 45.
  3. ^ Дэпутаты незалежнасьці (белар.)Нью-Ёрк, Вільнюс: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
  4. ^ http://www.svaboda.org/content/transcript/2007850.html
  5. ^ http://spring96.org/ru/news/8391
  6. ^ http://www.svaboda.org/content/article/788042.html
  7. ^ http://www.svaboda.org/content/article/788344.html