Мікола Мятліцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Мятліцкі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 (70 гадоў)
вёска Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 27 лістапада 2021(2021-11-27) (67 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці карэспандэнт, рэдактар
Гады творчасьці з 1980 году
Жанр баляда, верш, паэма, пародыя, эпіграма[1]
Мова беларуская
Дэбют верш у газэце «Ленінскі сьцяг» (1969 год, Хвойнікі)
Значныя творы зборнікі вершаў «Мой дзень зямны» (1985), «Бабчын» (1996)
Прэміі Прэмія камсамолу Беларусі (1986), літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1998), прэмія імя Васіля Віткі (2010)[2], прэмія «За духоўнае адраджэньне» (2013)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Творы на сайце Knihi.com

Мікола Мятліцкі (20 сакавіка 1954 г., в. Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 27 лістапада 2021 г.) — беларускі паэт і перакладнік. Ляўрэат прэміі камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998)[3], прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2013). 8-ы галоўны рэдактар часопіса «Полымя» (2002—2014).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1969 годзе 15-гадовым юнаком, калі навучаўся ў 7-й клясе, зьмясьціў першыя вершы на старонках хвойніцкай раённай газэты «Ленінскі сьцяг» (з 2 ліпеня 2009 году «Хойніцкія навіны»). У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу (Хвойніцкі раён). У 1976 г. — філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1977—1983 гг. працаваў карэспандэнтам менскай штотыднёвай газэты «Літаратура і мастацтва». У 1981 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў Беларусі (з 1994 г. Саюз беларускіх пісьменьнікаў)[4]. У 1983—2002 гг. займаў пасаду старэйшага рэдактара рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура»[5]. У 2002—2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйшага літаратурнага часопіса Беларусі «Полымя». 9 сакавіка 2010 г. быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[6].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1980—2016 гг, цягам 36 гадоў, выдаў 16 кніг і 1 брашуру ўласнай паэзіі: «Абэліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985; прэмія камсамола Беларусі), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславеньне» (1991), «Няправільныя санкі» (1991; вершы для дзяцей)[1], «Чаканьне сонца» (1994), «Бабчын» (1996; прэмія імя Я.Купалы), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Жыцьця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло бусьлінага крыла» (2010)[7], «Чалавек падымае неба» (2012)[3], «Мой боль вырастае да зор» (2016). Кнігу «Бабчын» прысьвяціў роднай вёсцы, адселенай у выніку Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Яго творы перакладаліся на 4 замежныя мовы: баўгарскую, расейскую, сэрбскую і таджыцкую. Пераклаў на беларускую мову паэзію Індыі, Казахстану (Абай Кунанбаеў), Кітаю і Таджыкістану. У 2011 г. выдаў кнігу перакладаў «Лучнасьць». У 2012 годзе выдаў кнігу «Пад крыламі дракона» (прэмія «За духоўнае адраджэньне») зь перакладамі на беларускую мову твораў 100 кітайскіх паэтаў з IV стагодзьдзя да н. э. па XX стагодзьдзе[8].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Навум Гальпяровіч. Хутка ў гасьцях «Дыяблёгу» — Мікола Мятліцкі // Перадача «Дыяблёг» тэлеканала «Беларусь 3», 30 кастрычніка 2014 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
  2. ^ Прэмія часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі // Кнігадом, 14 чэрвеня 2016 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
  3. ^ а б Аксана Бязьлепкіна. Няходжаны Сусьвет // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Аляксей Гардзіцкі. Мятліцкі Мікола // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990) / нав.рэд. Анатоль Верабей. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 397. — 653 с. — 22 000 ас. — ISBN 5-340-00709-X
  5. ^ Іван Саламевіч. Мятліцкі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 82. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  6. ^ Прэзыдэнт падпісаў указ аб узнагароджаньні 16 чалавек дзяржаўнымі ўзнагародамі // БелаПАН, 9 сакавіка 2010 г. Архіўная копія ад 10 сакавіка 2010 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
  7. ^ Мікола Мятліцкі. Вызваленьне // Полымя : часопіс. — Верасень 2013. — № 9 (1007). — С. 3. — ISSN 0130-8068.
  8. ^ Мікола Чэмер. Ад Цюй Юаня да Бянь Чжыліня // Настаўніцкая газэта, 20 студзеня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]