Мікола Папека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 14:10, 4 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Мікола Папека
На ўручэньні Мядовай прэміі (2005)
На ўручэньні Мядовай прэміі (2005)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 сьнежня 1961(1961-12-28) (62 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр вэрлібр
Прэміі Гліняны вялес (1999)
Узнагароды

Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (28 сьнежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) — беларускі паэт, пчаляр.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 28 сьнежня 1961 року ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёну. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Сьмілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафэсіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (19811986, па спэцыяльнасьці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 року жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёну. Працаваў пчаляром у лясьніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].

Жанаты, з жонкай Сьвятланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.

Творчасьць

Вершы пачаў складаць у школьным узросьце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучаньня ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай пэрыёдыцы.

У 1999 року у сэрыі «Берасьцейскае вогнішча» выйшаў ягоны першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[2]. У 2000 року за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны вялес-99».

Бібліяграфія

  • Мікола Папека. Чарнавікі…. — Берасьце: Брэсцкая друкарня, 1999. — 92 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — 300 ас. — ISBN 985-6413-40-0

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Папека Мікалай Мікалаевіч Сябры СБП. Саюз беларускіх пісьменьнікаўПраверана 13 студзеня 2012 г.
  2. ^ Алесь Аркуш. Пчала ўчапілася ў верас // Наша Ніва. — ліпень 2000.

Літаратура

  • Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.

Вонкавыя спасылкі

Мікола Папекасховішча мультымэдыйных матэрыялаў