Мікола Сташкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Сташкевіч
Дата нараджэньня 23 жніўня 1938(1938-08-23)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 жніўня 2011(2011-08-18) (72 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1967)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Вядомы як Адзін з стваральнікаў дасьледаваньня «Нарысы гісторыі беларусаў у Сыбіры у ХIХ-ХХ стагодзьдзях»
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1990)
Навуковы кіраўнік Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка[d]
Вучні Ігар Марзалюк, Вадзім Гігін і Андрэй Уладзіміравіч Унучак[d]
Узнагароды
мэдаль «Вэтэран працы» мэдаль Францішка Скарыны
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР

Міко́ла Сташке́віч (23 жніўня 1938 — 18 жніўня 2011[1]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафэсар (1994).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1967). У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Ідэалягічная работа бальшавікоў Беларусі ў гады грамадзянскай вайны (1919-1920 гады)». У 1990-м абараніў доктарскую дысэртацыю «Грамадзкі рух у Беларусі: асноўныя ідэйныя плыні і палітычныя партыі (1917-1920 гады)». Працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытуце гісторыка-палітычных дасьледаваньняў. У 1992—1999 рр. вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру дакумэнтацыі і рэтраінфармацыі, загаднік катэдры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы БДУ. У 1999—2005 рр. в.а. дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. З 2005 г. — прафэсар катэдры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта. Старшыня экспэртнай рады (1998-2003), чалец Прэзыдыюма (з 2003-га) Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджваўся ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, мэдалём «Ветэран працы». Уганароўваўся прэміяй імя акадэміка Валянціна Капцюга за ўдзел у стварэньні фундамэнтальнага дасьледаваньня «Нарысы гісторыі беларусаў у Сыбіры у ХIХ-ХХ стагодзьдзях» (2002). Падрыхтаваў 5 дактароў і 9 кандыдатаў навук[2].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]