Мікулаш Дзурында

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікулаш Дзурында
В. а. прэзыдэнта Славаччыны
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999
Папярэднік: Уладзімір Мэч’яр (в.а.)
Наступнік: Рудальф Шусьцер
4-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны
30 кастрычніка 1998 — 4 ліпеня 2006
Папярэднік: Уладзімір Мэч’яр
Наступнік: Робэрт Фіца
Міністар замежных справаў Славаччыны
9 ліпеня 2010 — цяперашні час
Папярэднік: Міраслаў Лайчак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 лютага 1955 (69 гадоў)
Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына
Партыя: Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя
Сужэнец: Ева Дзурындава
Дзеці: Zuzana Dzurindová[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:

Мікулаш Дзурында (па-славацку: Mikuláš Dzurinda; нарадзіўся 4 лютага 1955 году, Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзыдэнта Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.

У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансэрватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намесьнік міністра транспарту, тэлекамунікацыяў і пошты. У 1994 годзе — міністар транспарта, тэлекамунікацыяў і пошты ва ўрадзе Ёзэфа Мораўчыка. Пасьля прыходу да ўлады Ўладзіміра Мэч’яра перайшоў у апазыцыю.

У 1998 годзе апазыцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзыдэнта да абраньня на гэты пост Рудальфа Шусьцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Робэрт Фіца сфармаваў кааліцыйны ўрад.

9 ліпеня 2010 году заняў пост міністра ўнутраных справаў ва ўрадзе Івэты Радзічавай[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]