Мікіта Капленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Капленка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 верасьня 1995(1995-09-18)[1] (28 гадоў)
Рост 190 см
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2019 Дынама Менск 73 (0)
2015 Бяроза-2010 26 (7)
2020 Тарпэда-БелАЗ 17 (1)
2021 Чайка[d] 11 (0)
2021—2022 Валгар[d] 29 (0)
2023—4 Шахцёр Салігорск 23 (1)
Зборныя
2014—2016 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Мікі́та Капле́нка (нарадзіўся 18 верасьня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец дзіцячай школы менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У дублі апусьціўся з першапачатковай пазыцыі нападніка на пазыцыю паўабаронцы. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».

У студзені 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай[3]. Сэзон 2016 году, аднак, пачаў у дублі, пазьней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць берасьцейскага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе менчукоў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 году падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі[4]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часьцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[5].

Сэзон 2019 году пачынаў у дублі, але з траўня пачаў выступаць у стартавым складзе асноўнае каманды. Зь верасьня часьцей заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году кантракт з дынамаўцамі быў скасаваны[6], і неўзабаве паўабаронца стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Прапусьціў пачатак сэзона 2020 году, але ў далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу здабыць бронзавыя мэдалі чэмпіянату.

У студзені 2021 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[8] і неўзабаве стаў гульцом «Чайкі» з расейскай ФНЛ[9]. У ліпені 2021 году «Чайка» была адпраўленая ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клюб[10]. У верасьні 2021 году далучыўся да складу астраханскага «Валгара»[11]. Пакінуў клуб у лістападзе 2022 года[12].

У сьнежні 2022 году склаў трохгадовую працоўную ўгоду з салігорскім «Шахцёрам»[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 студзеня 2014 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матчу супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу. Пазьней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часьцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 16 0
2017 Найвышэйшая ліга 20 0
2018 Найвышэйшая ліга 23 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]