Мікіта Навумаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Навумаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лістапада 1989(1989-11-15)[1] (34 гады)
Рост 194 см
Вага 90 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2015 Нафтан 107 (3)
2010 Полацак 27 (3)
2011 Полацак 13 (2)
2016—2018 Віцебск 77 (5)
2019—2020 Жэтысу 47 (4)
2021—2022 Дынама Менск 34 (2)
2023 Кызылжар 20 (0)
2024—4 Віцебск
Зборныя
2017—2021 Беларусь 14 (1)

Мікіта Навумаў (нарадзіўся 15 лістапада 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Віцебск» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 году гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сэзон 2010 году і другую палову сэзону 2011 году правёў у арэндзе ў «Полацку». У сэзоне 2012 году стала трапляў у аснову наваполацкага клюбу, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 году пакінуў «Нафтан»[3].

У лютым 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[4]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Зь ліпеня па кастрычнік 2016 году не гуляў праз траўмы, пасьля вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[5].

У студзені 2021 году стала вядома, што Навумаў разам зь іншымі беларускімі гульцамі пакінуў «Жэтысу»[6]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[7]. У сэзоне 2021 году быў гульцом стартавага складу, толькі ў верасьні і кастрычніку не гуляў праз траўмы. Сэзон 2022 году таксама пачынаў у якасьці гульца асноўнага складу, але зь лета стаў звычайна заставацца на лаве запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[8]. У пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Атыраў», а пазьней далучыўся да «Кызылжару», у складзе якога пачаў сэзон 2023 году[9]. У студзені 2024 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Віцебска»[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 24 1
Віцебск 2016 Найвышэйшая ліга 20 1
2017 Найвышэйшая ліга 29 1
2018 Найвышэйшая ліга 28 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]