Мік Джагер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мік Джагер
Мік Філіп Джагер (Michael Philip Jagger)
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1943
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Дартфард, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы
Прафэсія Вакаліст,
кампазытар
Жанры рок,
рок-н-рол,
блюз
Вакал барытон
Інструмэнты Гітара,
губны гармонік,
піяніна
Гурты «The Rolling Stones»
Лэйблы Virgin Records[d], ABKCO Records[d], Universal Music Group і Rolling Stones Records[d]
Бацька Joe Jagger[d][1]
Маці Eva Jagger[d][1]
Дзеці Corrina Jagger[d], Karis Jagger[d], Jade Jagger[d], Elizabeth Jagger[d], James Jagger[d], Georgia May Jagger[d], Gabriel Jagger[d], Lucas Jagger[d] і Dev Jagger[d]
Узнагароды
Сайт mickjagger.com

Мік Джагер (па-ангельску: Mick Jagger, 26 ліпеня 1943, Дартфард, Вялікабрытанія) — славуты ангельскі рок-музыка, актор, прадусар гурту The Rolling Stones.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька працаваў выкладчыкам фізкультуры, а маці ўдзельнічала ў працы асацыяцыі кансэрватараў. Навучаўся ў лёнданскай школе эканомікі. Адзінае, што цікавіла Міка ў школе — гэта сьпевы. Сьпяваць ён намагаўся як грамчэй, таму аднойчы адкусіў сабе кончык языка. Хутка ён кінуў школу, бо заснаваны ім разам з Браянам Джонсам і Кітам Рычардсам гурт Rolling Stones рабіўся ўсё больш знакамітым.

12 сьнежня 2003 атрымаў ад каралевы Лізаветы II брытанскі шляхецкі тытул[2]. У 2006 годзе музыка заняў 15 месца ў сьпісе 100 найлепшых вакалістаў усіх часоў згодна Hit Parader[3].

Мік Джагер і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе разам з брытанскім драматургам Томам Стопардам, прэзыдэнтам Чэхіі Вацлам Гавэлам распачаў кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю[4]. Імі быў запісаны відэазварот да беларусаў, які падтрымліваў іх на шляху да свабоды[5].

Падчас канцэрту ў Варшаве ў 2007 годзе Мік Джагер сустракаўся з прадстаўнікамі беларускага «Свабоднага тэатру» і паабяцаў падтрымку ў рэалізацыі беларускіх музычных і культурніцкіх праектаў. Напрыканцы сустрэчы Мік Джагер разьвітаўся словамі: «Жыве Беларусь!»[6].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1985 — She’s The Boss
  • 1987 — Primitive Cool
  • 1993 — Wandering Spirit
  • 2001 — Goddess in the Doorway
  • 2004 — Alfie (Soundtrack)
  • 2007 — The Very Best Of Mick Jagger

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]