Мілавіды (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілавіды
лац. Miłavidy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Мілавідзкі
Насельніцтва: 712 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225354
СААТА: 1204850051
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′43″ пн. ш. 25°51′5″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 25.85139° у. д. / 52.89528; 25.85139Каардынаты: 52°53′43″ пн. ш. 25°51′5″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 25.85139° у. д. / 52.89528; 25.85139
Мілавіды на мапе Беларусі ±
Мілавіды
Мілавіды
Мілавіды
Мілавіды
Мілавіды
Мілавіды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мілаві́ды[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Навасадцы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на шашы Р43.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мільвід

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мільвід утварылася ад складаньня старажытных германскіх імёнаў Milis і Wid[2]. Адзначаліся старажытнае германскае імя Мелевіда (Melewidis)[3] і германскае імя Melvid[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў пад Мілавідамі 22 траўня (3 чэрвеня) 1863 году аб’яднаныя сілы інсурґентаў, блізу 800 ваяроў з Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградзкага й Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзіным, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, за агульным началам Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імпэрыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу. Паводле афіцыйных зьвестак, расейцы згубілі 50 чалавек забітымі і параненымі. У гэтае бітве ў аддзеле А. Лянкевіча (Лягдара) змагаліся рэшткі Лідзкага аддзелу Людвіка Нарбута, і сярод іх — Францішак Багушэвіч і Міхал Андрыёлі.

У 1913 годзе расейскія ўлады ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі паставілі наўзбоч дарогі, што падзяляе поле бітвы, мураваны 8-канцовы ўкосны крыж загінулым царскім жаўнерам.

У 1930 годзе польскі ўрад збудаваў насупраць крыжу каталіцкую каплічку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 423 чалавекі ў сяле Мілавідах і 68 чалавек у маёнтку Мілавідах[5]
  • 1999 год — 860 чалавек
  • 2010 год — 712 чалавек

Турыстычная інфармкацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэмарыяльны комплекс
  • Паштовая станцыя
  • Царква Сьвятога Сергія Раданескага

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 70.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 412.
  4. ^ Melvid, Nordic Names
  5. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 145.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]