Мілашавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілашавічы
трансьліт. Milašavičy
Першыя згадкі: 1622
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Мілашавіцкі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 1011 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
СААТА: 3228840056
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°39′16″ пн. ш. 27°55′49″ у. д. / 51.65444° пн. ш. 27.93028° у. д. / 51.65444; 27.93028Каардынаты: 51°39′16″ пн. ш. 27°55′49″ у. д. / 51.65444° пн. ш. 27.93028° у. д. / 51.65444; 27.93028
Мілашавічы на мапе Беларусі ±
Мілашавічы
Мілашавічы
Мілашавічы
Мілашавічы
Мілашавічы
Мілашавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мі́лашавічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, на шашы ЛельчыцыГлушкавічы (P36). Мілашавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Мілашавіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Населены пункт вядомы зь пісьмовых крыніц з 1622 году, як сяло ў складзе ВКЛ, дзяржаўная ўласнасьць. З 1793 году Мілашавічы ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі.

З 20 жніўня 1924 году вёска зрабілася цэнтрам сельсавету.

У сьнежні 1942 году нацысты расстралялі 88 жыхароў вёскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 52 двары, 338 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 149 двароў, 943 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў; 1917 год — 320 двароў, 964 жыхароў; 1940 год — 300 двароў, 1250 жыхароў; 1998 год — 479 двароў, 1316 жыхароў; 1999 год — 1234 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1011 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэханічныя майстэрні, вытворчая дзялянка Лельчыцкага лясгасу, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, мэдычная амбуляторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк».

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвята-Ўсьпенская царква, драўляная, пабудаваная ў 1995 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 217

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілашавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў