Мінэсота Ўайлд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінэсота Ўайлд
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сэнт-Пол, Мінэсота
Заснаваны 2000
Стадыён Xcel Energy Center (18 834)
Колеры Зялёны, чырвоны, залаты, пшанічны і белы
                        
Гісторыя Мінэсота Ўайлд
2000 — цяпер
Афіцыйны сайт wild.nhl.com (анг.)

Мінэсота Ўайлд (па-ангельску: Minnesota Wild) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінэсота, ЗША. Свае хатнія гульні каманда ладзіцца ў Xcel Energy Center[1]. «Мінэсота Ўайлд» быў закладзены 25 чэрвеня 1997 году, але спаборнічаць каманда пачала толькі з сэзону 2000—2001 гадоў[2]. Франшыза ў НХЛ зь Мінэсоты паўстала упершыню з 1993 году, калі колішняя дружына «Мінэсота Норт Старз» пераехала ў Далас[3]. У сэзоне 2002—2003 гадоў клюб трапіў у розыгрыш Кубка Стэнлі, дзе дакрочыў ажно да паўфіналу, саступіўшы «Анагайм Майці Дакс»[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасля ад’езду з штату клюбу «Мінэсота Норт Старз» па сэзоне 1992—1993 гадоў[5] Мінэсота заставалася без прадстаўніцтва ў НХЛ цягам сямі сэзонаў. Мэр Сэнт-Пол Норм Колман учыніў кампанію альбо прыцягненьня ў горад існай франшызы, альбо стварэньня новай франшызы ў наступным пашырэньні лігі. Высілкі галавы гораду наблізіліся да посьпеху ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Мінэсота зацікавіла арыгінальную каманду «Вініпэг Джэтс». Аднак перамовы не далі плёну, і «Джэтс» замест гэтага пераехалі ў Фінікс.

Хутка НХЛ абвесьціла аб сваім намеры пашырыцца з 26 да 30 камандаў. Бізнэсовец і ўраджэнец Мінэтонкі Боб Нагеле-малодшы стаў галоўным інвэстарам навастворанага клюбу, які, у канчатковым рахунку, быў і першым мажарытарным уладальнікам каманды. 25 чэрвеня 1997 году НХЛ абвесьціла, што Мінэсота атрымала права ўтварыць франшызу на пашырэньні, каб пачаць гуляць з сэзону 2000—2001 гадоў. Клюбная назва «Ўайлд» была афіцыйна прэзэнтаваная грамадзкасьці 22 студзеня 1998 году на тагачаснай клюбнай арэне, а з дынамікаў арэны гучала песьня гурта Steppenwolf «Born To Be Wild». Свае першыя спонсарскія пагедненьні каманда склала з кампаніямі MasterCard і First USA.

Першым галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны канадзкі адмысловец Жак Лемэр, а ў першым раўндзе драфту НХЛ 2000 году клюб абраў славацкага нападнікам Марыяна Габарыка, які ў выніку закінуў дэбютную шайбу клюбу ў розыгрышах НХЛ. Адбылося гэта ў выяздным матчы 6 кастрычніка 2000 году супраць «Анагайм Майці Дакс»[6]. 11 кастрычніка «Ўайлд» згулялі сваю першую хатнюю гульню ў гісторыі супраць «Філадэлфіі Флаерз»[7]. Ураджэнец Мінэсоты Дарбі Гэндрыксан адзначыўся першым голам у хатніх гульнях у гісторыі клюбу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
29 Сьцяг Канады Марк-Андрэ Фляры 28.11.1984 32 Сьцяг Швэцыі Філіп Густаўстан 07.06.1998
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Джон Мэрыл 03.02.1992 5 Сьцяг Канады Джэйкаб Мідэлтан 02.01.1996
6 Сьцяг ЗША Дакота Мэрміс 05.01.1994 7 Сьцяг ЗША Брок Фэйбр 22.08.2002
24 Сьцяг ЗША Зак Багасян 15.07.1990 25 Сьцяг Швэцыі Юнас Брадын 12.07.1993
33 Сьцяг ЗША Алекс Галігоскі 30.07.1985 46 Сьцяг Канады Джарэд Спэрджан 29.11.1989
47 Сьцяг Канады Дэклан Чысалм 12.01.2000
Нападнікі
10 Сьцяг ЗША Віні Лэт’еры 06.02.1995 12 Сьцяг ЗША Мэт’ю Болдзі 05.04.2001
14 Сьцяг Швэцыі Юэль Эрыксан Эк 29.01.1997 17 Сьцяг Канады Маркус Фаліна 10.08.1991
20 Сьцяг ЗША Патрык Марун 23.04.1988 21 Сьцяг ЗША Брэндан Дугэм 22.05.1997
23 Сьцяг Аўстрыі Марка Росі 23.09.2001 26 Сьцяг Канады Конар Д’юар 26.06.1999
36 Сьцяг Нарвэгіі Матс Сукарэльлё 01.09.1987 38 Сьцяг ЗША Раян Гартман 20.09.1994
51 Сьцяг Чэхіі Адам Рашка 25.09.2001 89 Сьцяг Канады Фрэдэрык Гадро 01.05.1993
90 Сьцяг Швэцыі Маркус Югансан 06.10.1990 97 Сьцяг Расеі Кірыл Капрызаў 26.04.1997

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «About Us». XcelEnergyCenter.
  2. ^ Stainkamp, Michael (16.08.2010). «A brief history: Minnesota Wild». NHL.
  3. ^ «2000—01 Minnesota Wild Roster and Statistics». Hockey-Reference.
  4. ^ «2003 NHL Playoffs Summary». Hockey-Reference.
  5. ^ «Minnesota North Stars (1967—1993)». Vintage Minnesota Hockey.
  6. ^ «Ducks tame Wild». CBC.
  7. ^ «Wild Ties Flyers in Home Debut». CBS News.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]