Мінявічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінявічы
лац. Miniavičy
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863-64 гг.,
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863-64 гг.,
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Сельсавет: Луньненскі
Насельніцтва: 21 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 24°10′0″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 24.16667° у. д. / 53.48333; 24.16667Каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 24°10′0″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 24.16667° у. д. / 53.48333; 24.16667
Мінявічы на мапе Беларусі ±
Мінявічы
Мінявічы
Мінявічы
Мінявічы
Мінявічы
Мінявічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Міняві́чы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Луньненскага сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мін

Міна або Мена (Minno, Meno) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII стагодзьдзі маёнтак Каменскіх. У час паўстаньня 1863—1864 гадоў, гаспадар маёнтку Ян Каменскі, быў прызначаны Нацыянальным урадам цывільным кіраўніком Гарадзенскага павету. За гэта расейскія ўлады выраклі яго да сьмерці, але пазьней вырак замянілі высылкай у раён Омску.

У маёнтку не адно лета ў 1870—1880-х гадох праводзіла Эліза Ажэшка. Тут на лаўцы паміж клёнамі на высокім беразе пісала свой раман «Над Нёманам». Тутэйшы шляхціч Ян Каменскі, уладальнік Мінявічаў, у творы ператварыўся ў галоўнага героя — паўстанца 1863 году Андрэя Карчынскага. Сапраўдны Каменскі вярнуўся ў родныя Мінявічы з ссылкі ў 1882-м, каб адыйсьці з гэтага сьвету празь дзесяць гадоў…[4]

Вярнуўшыся з высылкі, Ян здоляў адсудзіць маёнтак для сваіх дачок, адна зь якіх, Станіслава, выйшла замуж за Клемэнса Стралкоўскага, перадаўшы ў пасаг маёнтак Мінявічы.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1915 годзе маёнтак быў спалены.

Да 26 лютага 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсавету[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 21 чалавек[1]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 278.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 3, 1125.
  4. ^ Багатырэвічы і Мінявічы: занядбаны маршрут, звязаны з творчасцю Элізы Ажэшкі, tio.by
  5. ^ Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области(недаступная спасылка) (рас.)