Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МАРГ Беларусі
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Кірава, д. 8, корп. 1
Міністар Аляксей Багданаў
Першы намесьнік Артур Карповіч
Намесьнікі Вячаслаў Драгун, Эдвард Матуліс, Ірына Наркевіч[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белювэліргандаль», «Белскупкаштмэт»
Бюджэт 67 млрд рублёў[2] (2009 год; 24 млн $[3])
Сайт mart.gov.by
Колішняя назва Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (да 2016 г.)

Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ньня і га́ндлю Рэспу́блікі Белару́сь[4] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гандлю. Міністар гандлю прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 21 сьнежня 2021 году пасаду міністра займае Аляксей Багданаў[5].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • парадкаваньне гандлю, грамадзкага харчаваньня, побытавага абслугоўваньня ды абароны правоў спажыўцоў;
  • агляд спажывецкага рынку й галіны побытавага абслугоўваньня;
  • узгадненьне стварэньня тавараправоднай сеткі й нямытнага парадкаваньня;
  • стварэньне ўмоваў для росту вываза тавараў ды паслугаў;
  • парадкаваньне найму ў галіне гандлю, грамадзкага харчаваньня й побытавага абслугоўваньня;
  • узгадненьне правядзеньня кірмашоў.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • запыт ва ўстановах зьвестак аб гандлі;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных установаў аб гандлі;
  • накладаньне пакараньняў на прадпрыемствы за парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
  • узгадненьне з Міністэрствам замежных справаў стварэньня тавараправоднай сеткі за мяжою;
  • апавяшчэньне ўстановаў ліцэнзаваньня пра парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў;
  • падача прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых дзяржаўных установаў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
  • стварэньне друкаваных выданьняў;
  • стварэньне ведамасных узнагародаў;
  • стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Будова цэнтральнага апарату (рас.). Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (24 траўня 2016). Праверана 8 верасьня 2016 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 6 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 6 верасьня 2010 г.
  4. ^ Минторг меняет название (рас.) Новости. Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (7 верасьня 2016). Праверана 8 верасьня 2016 г.
  5. ^ Прэзідэнт Беларусі прызначыў міністра, губернатара і старшыню Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Белтэлерадыёкампанія (21сьнежня 2021). Праверана 20 ліпеня 2023 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 961 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 6 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]