Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МПЗ Беларусі
Папярэднік Дзяржаўны падатковы камітэт
Дата ўтварэньня 24 верасьня 2001 (22 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Сяргей Налівайка
Першы намесьнік Ігар Клепча
Намесьнікі Сьвятлана Шаўчэнка, Уладзімер Муквіч, Эла Сяліцкая[1]
Бюджэт 225,3 мільярды рублёў[2] (2010 год; 75,3 мільёны $[3])
Сайт nalog.gov.by

Міністэ́рства па пада́тках і збо́рах Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць падаткаабкладаньне. Міністар па падатках і зборах прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 сьнежня 2014 году пасаду міністра займае Сяргей Налівайка[4].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Апарат — 7 галоўных управаў, 5 управаў, аддзел.
  • Інспэкцыі вобласьцяў, гарадоў ды раёнаў.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб падаткаабкладаньні, прадпрымальніцтве, рамёствах ды адпачынку за горадам, таксама за падачаю заяваў фізычнымі асобамі аб даходах ды маёмасьці;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб вытворчасьці, абароце ды рэкляме сьпіртовых ды тытунёвых вырабаў;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб гульнявым бізнэсе;
  • улік належных да выплаты й выплачаных сумаў падаткаў;
  • распрацоўка прапановаў аб перайманьні расейскага парадку вылічэньня й выплаты падаткаў, падатковага ўліку й нагляду;
  • валютны нагляд;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне парушэньняў заканадаўства аб падаткаабкладаньні;
  • удзел у распрацоўцы міжнародных дамоваў аб падаткаабкладаньні.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • атрыманьне ад падаткаплатніка зьвестак аб ягонай дзейнасьці ды маёмасьці;
  • бясплатнае атрыманьне ад установаў ды фізычных асобаў дакумэнтальных заключэньняў адмыслоўцаў;
  • атрыманьне доступу да ды перадача ўрадавым установам асабістых зьвестак;
  • спагнаньне нясплочаных падаткаў ды грошай ад збыту адабранай урадам маёмасьці;
  • выяўленьне маёмасьці падаткаплатнікаў і даўжнікоў;
  • спыненьне абслугоўваньня рахункаў падаткаплатнікаў;
  • прапанова аб забароне грамадзянам выезду з краіны;
  • вынясеньне прапановы аб спыненьні дзейнасьці ўстановаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама загаду аб тэрміновым выпраўленьні парушэньня ўмоваў ліцэнзіі;
  • зварот з позваю ў суд;
  • выклік падаткаплатнікаў ды ўладальнікаў зьвестак аб іх дзейнасьці;
  • праверка пасьведчаньняў ды асабісты дагляд падаткаплатнікаў;
  • праверка на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • патрабаваньне ды праверка ўліку маёмасьці падаткаплатніка, апячатваньне памяшканьняў ды месцаў захоўваньня ягоных дакумэнтаў і маёмасьці;
  • закуп тавараў ды замова паслугаў для праверкі выкананьня заканадаўства;
  • выкарыстаньне прыладаў гука- й відэазапісу, капіяваньня ды сканаваньня выяваў, фатаздымачоў пры зборы доказаў правапарушэньня;
  • спын гандлю падаткаплатнікаў на 2 сутак;
  • адбор у падаткаплатніка арыгіналаў дакумэнтаў;
  • адбор тавараў, што зьяўляюцца прадметамі або прыладамі правапарушэньня;
  • забесьпячэньне знаходжаньня сваіх супрацоўнікаў на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • крыптаграфічная абарона электронных дакумэнтаў лічбавым подпісам ды распаўсюд адчыненых ключоў праверкі тых подпісаў;
  • распрацоўка пастановаў аб паддаткаабкладаньні;
  • касаваньне неправамоцных рашэньняў ведамасных інспэкцыяў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне ведамасных ўстановаў;
  • кіраваньне ведамаснай маёмасьцю[5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 сьнежня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Падатковы кодэкс Беларусі, які абнародавалі 9—10 студзеня 2003 году ў газэце «Зьвязда». Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ўтварыла звыш 70 % даходнай часткі каштарысу Рэспублікі Беларусь[6]. Пагатоў індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) забясьпечылі 2 % падатковых паступленьняў[7]. У 2017 годзе спагнаньні ў выніку праверак прынесьлі каля 15 % падаткаў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Аб Міністэрстве. Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 красавіка 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  4. ^ Лукашэнка зьмяніў усю вярхушку ўлады, ад ураду да Нацбанку. Новы прэм’ер — Кабякоў. Радыё Свабода (27 сьнежня 2014). Праверана 27 сьнежня 2014 г.
  5. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1592 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (18 лютага 2011). Праверана 19 красавіка 2011 г.
  6. ^ Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда : газэта. — 6 лютага 2016. — № 23 (28133). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда. — 12 студзеня 2016. — № 4 (28114). — С. 1.
  8. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Абноўлены Падатковы кодэкс будзе садзейнічаць добраахвотнай выплаце збораў у бюджэт // Белтэлерадыёкампанія, 14 верасьня 2018 г. Праверана 25 сьнежня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]