Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінэнэрга РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па паліву і газіфікацыі
Дата ўтварэньня 25 верасьня 1992 (31 год таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 14
Міністар Віктар Каранкевіч
Намесьнікі Міхаіл Міхадзюк, Вадзім Закрэўскі, Вольга Пруднікава, Сяргей Рэянтовіч[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белдзіпрагаз», «Белэнэргасеткапраект»
Бюджэт 1812 млрд рублёў[2] (2009 год; 646 млн $[3])
Сайт minenergo.gov.by
Колішняя назва Міністэрства паліва і энэргетыкі (1994—2001)

Міністэ́рства энэрге́тыкі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэнэрга Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне энэргазабесьпячэньня. Міністар энэргетыкі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 31 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Віктар Каранкевіч.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • парадкаваньне энэрга- й газазабесьпячэньня;
  • стварэньне ўмоваў для вытворчасьці й бясьпечнага выкарыстаньня падпарадкаванымі ўстановамі электрычнай і цеплавой энэргіі, прыроднага і звадкаванага газу, цьвёрдых відаў паліва;
  • забесьпячэньне энэргетычнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі;
  • падрыхтоўка прапановаў аб парадкаваньні энэргетыкі супольна зь ведамствамі, падпарадкаванымі ўстановамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску;
  • спрыяньне выкананьню плацежных разьлікаў за паліва ды энэргію.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні ўстановаў;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне нарадаў адмыслоўцаў[5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастановаю ад 25 верасьня 1992 г. №594 урад утварыў замест Дзяржаўнага камітэту па паліву і газіфікацыі Міністэрства энэргетыкі[6]. Паводле Пастановы ад 12 траўня 1994 году № 330 адбылося яго перайменаваньне ў Міністэрства паліва і энэргетыкі[7]. Пастановаю ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 урад ухваліў новую ўставу для перайменаванага назад міністэрства[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва (рас.) Пра міністэрства. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 12 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 12 верасьня 2010 г.
  4. ^ Пералік дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Міністэрству. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 верасьня 2010 г.
  5. ^ Палажэньне аб Міністэрстве энэргетыкі РБ. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 верасьня 2010 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасьня 1992 г. №594 (рас.) Юрыдычны партал «LawBelarus» Праверана 12 верасьня 2010 г.
  7. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 траўня 1994 г. №330 (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 12 верасьня 2010 г.
  8. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10 верасьня 2008). Праверана 12 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]