Міра Лёбэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міра Лёбэ
Mira Lobe
Выстава «Міра Лёбэ» ў Вене (Аўстрыя)
Выстава «Міра Лёбэ» ў Вене (Аўстрыя)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Гільдэ Мір’ям Разэнталь
Нарадзілася 17 верасьня 1913
Сьцяг Нямецкай імпэрыі Гёрліц
Памерла 6 лютага 1995 (81 год)
Сьцяг Аўстрыі Вена
Пахаваная
Сужэнец Friedrich Lobe[d]
Дзеці Claudia Lobe[d][1] і Reinhardt Lobe[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Кірунак дзіцячая літаратура
Жанр дзіцячая літаратура[d]
Мова нямецкая
Дэбют 1948
Узнагароды
http://www.miralobe.at/
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лёбэ (неадназначнасьць).

Міра Лёбэ (па-нямецку: Mira Lobe, па-габрэйску: מירה לובה; 17 верасьня 1913, Гёрліц, Сылезія — 6 лютага 1995, Вена) — аўстрыйская пісьменьніца, аўтарка больш як 100 дзіцячых кніг.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыўшы школу, Мір’ям хацела вывучаць гісторыю мастацтва, нямецкую мову і літаратуру, аднак не атрымала дазволу праз сваё жыдоўскае паходжаньне. Таму яна навучалася на мадэльера ў Бэрліне, далучылася да сіянісцкай суполкі і вывучала іўрыт.

У 1936 эмігравала ў Палестыну, у 1940 выйшла замуж за актора і рэжысэра Фрыдрыха Лёбэ, зь якім мелі двух дзяцей. У 1948 выдала першую кнігу «Інсу-Пу».

У 1951 сям’я Лёбэ пераехала ў Вену, а ў 1957 — ва Ўсходні Бэрлін.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі ідэямі Міравых кніг ёсьць мір, спагада і сацыяльная адказнасьць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міра Лёбэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #11555565X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.