Місысыпі (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Басейн Місысіпі
Дэльта Місысіпі з космаса

Місысы́пі (па-ангельску: Mississippi River) — рака ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы ЗША. Яе даўжыня складае 3 778 км (з прытокам Місуры 5 969 км). Гэта самая доўгая рака Паўночнай Амэрыкі і адна з чатырох наідаўжэйшых у сьвеце (пасьля Ніла, Янцзы і Амазонкі). Плошча яе басэйна складае 3,2 млн.км².

За пачатак ракі прызнаюць яе выток з возера Ітаска ў паўночнай частке штата Мінэсота (вышыня 450 мэтраў над узроўнем мора). Місысыпі ўпадае ў Мэксыканскі заліў.

Разьлівы ракі здараюцца вясной, калі сыходзіць сьнег і летам, камі выпадае шмат ападкаў. У выніку зьнішчэньня лясных і стэпавых абшараў, часам здараюцца катастрафічныя паводкі. Рака нясе агромную колькасьць пяску і іншых элемэнтаў утвараючы ў вусьці абшырную дэльту. У дэльце паводкі здараюцца пад уплывам трапічных цыклёнаў (астатная такая паводка зьнічшыла значную колькасьць Новага Арлеана). Апошнія гады, у сувязі з больш рацыянальным карыстаньнем сельскагаспадарчых земляў, колькасьць змытай замлі значна скарацілась.

Асноўныя прытокі

Левабаковыя:

Правабаковыя:

Наівялікшыя гарады:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Місысыпі (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў