Міхалаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхалаўцэ»)
Міхалаўцы
Michalovce
Гарадзкая плошча Міхалаўцаў
Гарадзкая плошча Міхалаўцаў
Герб Міхалаўцаў
Першыя згадкі: 1244
Горад з: 1867
Краіна: Славаччына
Край: Кошыцкі край
Раён: Раён Міхайлаўцэ
Прыматар: Дольны Зэмплін
Плошча: 52,8 км²
Вышыня: 115 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

40,255
762 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 0 56
Паштовы індэкс: 071 01
Аўтамабільны код: MI
Геаграфічныя каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′06″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. / 48.7575; 21.91833Каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′06″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. / 48.7575; 21.91833
Міхалаўцы на мапе Славаччыны
Міхалаўцы
Міхалаўцы
Міхалаўцы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.michalovce.sk

Міхалаўцы (саст. па-расейску: Михайловцы; па-славацку: Michalovce, па-ўкраінску: Михайлівці, па-нямецку: Großmichel, па-вугорску: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на тэрыторыі Ўсходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Сьвіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе вугорцы забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Зэмплінскага краю ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Зэмпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Вугоршчына. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і яны сталі раённым цэнтрам.

Асаблівасьцю Міхалаўцаў зьяўляецца факт, што чвэрць насельніцтва зьяўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, зь якіх вугорцы складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.

Паводле перапісу 2001 году мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасьці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[1].

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic (2007-12-09). Праверана 31 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхалаўцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў