Міхал Зых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Зых
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-польску: Michał Zych
Нарадзіўся28 траўня 1982(1982-05-28) (41 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфігурыст, танцор на ільдзе

Міхал Зых (па-польску: Michał Zych, нар. 28 траўня 1982 у Гдыні) — польскі спартовец-фігурыст, які выступае ў катэгорыі танцаў на лёдзе.

Цяперашняй ягонай партнэркай на лёдзе зьяўляецца Аляксандра Каўц. Раней выступаў з Агнешкай Шот і Мартай Дзёбэк. Першым трэнэрам быў Міраслаў Плютоўскі.

Дует трэніруецца перш за ўсё ў Лодзі, у мясцовым Гарадзкім спартовым клюбе, пад кіраўніцтвам трэнэра Марыі Альшэўскай-Лелянкевіч. Таксама зьвяртаюцца за кансультацыямі і да міжнародных адмыслоўцаў. Міхал Зых і Аляксандра Каўц былі чэмпіёнамі Польшчы ў 2003, 2004 і 2006 гадах.

У верасьні 2005 году на спаборніцтвах «Мэмарыял Карла Шафэра» прайшлі кваліфікацыю як першая рэзэрвовая пара на зімовых Алімпійскіх гульнях. Пасьля адмовы ад удзелу нямецкай пары ў студзені 2006 году былі далучаныя да алімпійскай каманды Польшчы. На алімпійскіх гульнях у Турыне Міхал Зых і Аляксандра Каўц занялі 21 месца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]