Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Казімер Радзівіл
Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1702
Алыка
Памёр 15 траўня 1762 (59 гадоў)
Нясьвіж
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Караль Станіслаў Радзівіл
Ганна Кацярына з Сангушкаў
Жонка Францішка Ўршуля зь Вішнявецкіх
Ганна Людвіка з Мыцельскіх
Дзеці з Францішкай Уршуляй: Міхал Крыштап, Януш Тадэвуш, Караль Станіслаў, Ганна, Людвіка, Тэафілія Канстанцыя, Кацярына Караліна;
з Ганнай Людвікай: Вэраніка Яна, Геранім Вінцэнт, Марыя Вікторыя, Юзэфіна, Канстанцыя
Дзейнасьць дыплямат, палітык

Міхал Казімер Радзівіл (мянушка «Рыбанька»; 13 чэрвеня 1702, Алыка — 15 траўня 1762, Нясьвіж) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Канюшы вялікі літоўскі (1728—1734), маршалак надворны літоўскі (1734—1735), гетман польны (1735—1744) і вялікі літоўскі (з 1744), кашталян (1735—1737) і ваявода троцкі (1737—1742), кашталян (1742—1744) і ваявода віленскі (з 1744). Кавалер ордэнаў Белага арла (1727)[1], баварскага Сьвятога Губэрта (1724), расейскіх Сьвятога Андрэя Першазванага (15.05.1758) і Аляксандра Неўскага (15 або 18.05.1758)[2].

Міхал Казімер Радзівіл — найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай. Па сьмерці малодшага брата Гераніма Флярыяна ў 1760 годзе атрымаў у спадчыну ягоныя Слуцкае і Капыльскае княствы, Біржы, Кейданы, Копысь, Койданаў, Невель, Себеж, Белую і інш.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францішка Ўршуля

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Караля Станіслава і Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Атрымаў хатнюю адукацыю. Па сьмерці бацькі ў 1719 годзе ачоліў Нясьвіскую і Алыцкую ардынацыі.

3 1720 году неаднаразова абіраўся паслом на соймы, маршалак Вярхоўнага Трыбуналу ў 1728 годзе. У час замежнага падарожжа ў 1723 годзе атрымаў ад нямецкага імпэратара месца ў імпэрскім райхстагу.

У палітычным жыцьці сьпярша супрацоўнічаў з групоўкай князёў Чартарыйскіх, па сьмерці караля Аўгуста Моцнага ў 1733 годзе выступіў супраць новаабранага караля Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у арганізацыі новага выбарчага сойму, дзе ў кастрычніку 1733 году ў прысутнасьці расейскага войска і ўласнага войска Радзівілаў каралём абралі Аўгуста Саса. За гэта ў 1734 годзе атрымаў пасаду маршалка надворнага.

Ганна Людвіка

У 1734—1735 гадох на чале ўласных харугваў ўдзельнічаў у баях супраць прыхільнікаў К. Ляшчынскага на Беларусі, якіх узначальваў А. Пацей. Перамогі спрыялі набыцьцю М. К. Радзівілам новых пасадаў.

Разам з гетманам вялікім М. С. Вішнявецкім у 1741 годзе прадухіліў стварэньне ў Літве канфэдэрацыі супраць караля, што яшчэ больш умацавала становішча М. К. Радзівіла. У 1744 годзе распачаў ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне супраць ваяводы сандамірскага Я. Тарлы праз валоданьне маёнткамі.

У 1740-я гады ачольваў у Вялікім Княстве Літоўскім магнацка-шляхецкую групоўку, якая выступала супраць палітыкі Чартарыйскіх па рэфармаваньні анархічнага дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай; супраць Чартарыйскіх склаў пагадненьне з гетманам вялікім каронным Ю. Патоцкім. Падтрымліваў добрыя адносіны з ўладамі Расейскай імпэрыі[3].

У 1748 годзе як галава роду зьняволіў клецкага ардыната М. Радзівіла, якога абвясьцілі вар’ятам, і атрымаў ягоныя маёнткі. Камандаваў здушэньнем Камянецкага паўстаньня (1754—1756).

Адбудоўваў Нясьвіж і Нясьвіскі замак, якія моцна пацярпелі ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721), запрашаў у свае маёнткі архітэктараў (І. Ждановіч), мастакоў (Гескія), артыстаў, рамесьнікаў. На ягоныя сродкі ў 1740 годзе ў замку збудавалі капліцу, асьвечаную ў 1758 годзе, калі сюды прывезьлі абраз Маці Божай, знойдзены пад Венай у 1683 годзе каралём і вялікім князем Янам Сабескім[4].

Агляд М. К. Радзівілам войскаў пад Заблудавам, габэлен Нясьвіскай мануфактуры, 1750-я гг.

Заснаваў Нясьвіскую друкарню, Нясьвіскі кадэцкі корпус, у якім рыхтаваліся афіцэры для яго ўласнага войска, Нясьвіскі тэатар Радзівілаў. Трымаў шмат мануфактураў (суконную і дывановую ў Нясьвіжы, шкляныя ў Налібаках і Ўрэччы, шаўковых паясоў у Слуцку, фаянсавую ў Сьвержані, шпалерную ў Карэлічах). На працягу ўсяго жыцьця вёў дзёньнік («дыярыюш»)[4].

Двойчы браў шлюб. 23 красавіка 1725 году ажаніўся з князёўнай Уршуляй Францішкай (1705-1753), адзінай дачкі ваяводы і кашталяна кракаўскага князя Януша Антонія Вішнявецкага (1678-1741) і Тэафіліі Ляшчынскай (1680-1757). У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

Па сьмерці першай жонкі 2 студзеня 1754 году ў Львове ажаніўся з Ганнай Людвікай (1729—1771), дачкой кашталяна каліскага і познанскага Мацея Мыцельскага (каля 1690—1747) і Вэранікі Канажэўскай, удавой стражніка польнага літоўскага Лявона Міхала Радзівіла (1722-1751). Дзеці ад другога шлюбу:

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 154.
  2. ^ Кавалеры императорского ордена Святого Александра Невского, 1725—1917. Биобиблиографический словарь в трех томах. Т. 1. — М., 2009. С. 282.
  3. ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Міхал Казімер // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 496—497.
  4. ^ а б Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4. [1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў