Міхал Піюс Ромэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Ромэр
Міхал Піюс Ромэр
Род дзейнасьці навуковец, грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з ідэолягаў краёўцаў
Дата нараджэньня 7 траўня 1880
Месца нараджэньня Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 22 лютага 1945
Месца сьмерці Вільня, Летувіская ССР, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак юрыст, судзьдзя, прафэсар унівэрсытэту, адвакат, палітык, публіцыст
Навуковая сфэра палітыка[1], права[1] і публіцыстыка[1]
Месца працы
Бацька Міхал Казімір Ромер[d]
Маці Канстанцыя з Тукалаў[d]
Узнагароды
ордэн Трох Зорак 2 ступені вялікі камандор ордэна Вялікага князя літоўскага Вітаўта вялікі камандор ордэна Вялікага князя літоўскага Гедыміна

Міхал Ромэр, Міхал Піюс Ромэр (па-польску: Michał Römer, па-летувіску: Mykolas Romeris; 7 траўня 1880, в. Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Панявескі павет, Летува — 22 лютага 1945) — грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з галоўных ідэолягаў лібэральна-дэмакратычнага крыла краёўцаў, летувіскі навуковец.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Ромэраў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (19011902), Парыскай школе палітычных навук (19021905).

Дзейнасьць у Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19111915 гадах супрацоўнічаў зь беларускай газэтай «Наша Ніва», сябар рэдакцыі віленскай газэты «Kurier Krajowy» (1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва», сябрамі якой былі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Станоўча ацэньваў грамадзка-палітычнае й культурнае адраджэньне беларусаў, абараняў беларускі рух ад нападак польскіх і расейскіх шавіністычных колаў. У 19131915 гадах распрацаваў канцэпцыю новае Рэчы Паспалітай у выглядзе канфэдэрацыі Польшчы й «гістарычнае Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаваў. Для вырашэньня гэтае задачы ў 1915 годзе далучыўся да легіёнаў Ю. Пілсудзкага.

Незалежная Летува[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе на даручэньне Пілсудзкага вёў у Коўне перамовы зь летувіскім кіраўніцтвам пра стварэньне канфэдэрацыі, але летувіскі бок не прыняў гэтую прапанову. У 1920 годзе асудзіў захоп Вільні войскамі генэрала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Летуву. Прафэсар права (1922) і рэктар Ковенскага (19271928, 19331939), прафэсар Віленскага (19401945) унівэрсытэтаў. У час нямецкае акупацыі арганізоваў у Вільні таемнае навучаньне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціву.

Унівэрсытэт імя Ромэра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Летувіскаму ўнівэрсытэту права ў Вільні нададзена імя Ромэра.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Römer M. Litwa. Studium odrodzenia narodu litewskiego. — Lwów, 1908
  • тое ж па-летувіску: «Lietuva. Studija apie lietuvių tautos atgimimą». ISBN 9955-601-94-9
  • «Konstitucinės ir teismo teisės pasieniuose». ISBN 9986-9004-1-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Піюс Ромэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі