Міхал Шчука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Шчука

Герб «Грабе»
Асабістыя зьвесткі
Памёр каля 1709
Род Шчукі (род)

Міхал Шчука (па-польску: Michał Szczuka, ? - каля 1709) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, троцкі цівун, кашталян менскі з 1701 году, дэпутат на Трыбунал скарбовы ў 1703 годзе.

З роду Шчукаў герба «Грабе», быў троцкім земскім пісарам, потым цівуном. Прызначаны кашталянам менскім у 1701 году «па сьмерці Андрэя Пузыны». З сойма 1703 году быў дэпутатам на Трыбунал скарбовы. Памёр да лістапада 1709 году.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.