Міхал Юзэф Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Юзэф Сапега
М. Ю. Сапега. Невядомы мастак, 1728—29 гг.
М. Ю. Сапега. Невядомы мастак, 1728—29 гг.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1670(1670)
Памёр 6 сакавіка 1738
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Бэнэдыкт Павал Сапега
Ізабэла з Тарлаў
Жонка Тэрэза Марыя зь Веляпольскіх
Дзеці Бэнэдыкт Аўгуст, Юзэф Фрыдэрык

Міхал Юзэф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалён-ан-Шампань) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1687—1692) і стражнік вялікі літоўскі (1692—1698), пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляскі (з 1728). Генэрал-маёр войска ВКЛ (1710), генэрал-лейтэнант кавалерыі (1714), генэрал-лейтэнант саксонскага войска (1733)[2]. Быў старостам мельніцкім (з 1725).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрэза зь Веляпольскіх

Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Бэнэдыкта Паўла, падскарбія вялікага літоўскага, і Ізабэлы з Тарлаў.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Варшаве, у 1687—1688 гадох працягваў адукацыю ў Францыі і Італіі.

У 1687 годзе атрымаў урад чашніка, у 1692 годзе — стражніка, у 1698 годзе — пісара польнага. У 1728 годзе стаў ваяводам падляскім. Абіраўся паслом на соймы 1690, 1720 і 1726 гадоў.

Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695 і 1698 гадох. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага.

Амніставаны Аўгустам Моцным, у 1713 выпраўляўся з пасольствам у Турэччыну. У 1710 годзе стаў генэрал-маёрам войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1714 годзе — генэрал-лейтэнантам кавалерыі, у 1733 годзе — генэрал-лейтэнантам саксонскага войска. У 1735 пакінуў межы Рэчы Паспалітай.

У 1700 годзе ажаніўся з Тэрэзай Марыяй (пам. па 1717), дачкой канцлера вялікага кароннага Яна Веляпольскага (пам. 1688). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў ў парафіяльным касьцёле ў Сямятычах[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Грыцкевіч А.. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 80.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Юзэф Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў