Міхал Ян Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Ян Пац
Міхал Ян Пац. Аляксандар Росьлін, XVIII ст.
Міхал Ян Пац. Аляксандар Росьлін, XVIII ст.

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1730[1][2][3]
Памёр кастрычнік 1787[4], 1787[1][2][3] або 1778
Род Пацы
Бацькі Юзаф Францішак Пац[d]
Бальбіна з Валовічаў[d]
Дзейнасьць камэргер

Міхал Ян Пац (1730 — кастрычнік 1787) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр літоўскага войска (1764), генэрал-лейтэнант (1766 або 1767).

Трымаў Зёлаўскае староства.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Юзэфа, кашталяна жамойцкага, і Алены зь Белазораў.

Набліжаны да Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», браў удзел у Радамскай канфэдэрацыі. Увосень 1768 зладзіў у Наваградку Генэральную канфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага як частку Барскай канфэдэрацыі, удзельнічаў у баях канфэдэратаў з расейскімі і каралеўскімі войскамі.

Па паразе канфэдэрацыі жыў за мяжой (Славаччына, Сылезія), памёр у Страсбургу[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/michal-jan-pac-h-gozdawa-1730-1787-starosta-ziolowski
  2. ^ а б Michał Jan Pac // NUKAT — 2002.
  3. ^ а б Michał Jan Pac // MAK (пол.)
  4. ^ а б Polski Słownik Biograficzny (пол.)PAN, 1935.
  5. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]