Міхась Клебановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міхась Клебановіч (нар. 14 сакавіка 1934, Грэск) — беларускі літаратар і журналіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сканчыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ў (1957) року. Працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні. У 1967 року пераведзены ў галоўную рэдакцыю па вытворчасьці тэлевізійных фільмаў, у 1972 року прызначаны сябрам рэдакцыйна-сцэнарнае калегіі гэтай рэдакцыі. З 1977 року — галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачаньня. Сябра СП СССР з 1981 року. Заслужаны работнік культуры Беларускае ССР (1985). Празаічныя творы пачаў пісаць у канцы 60-х рокаў. У 1971 року часопіс «Полымя» зьмясьціў першую падборку апавяданьняў. Аўтар кнігі апавяданьняў і аповесьцяў «Ранішняе сонца» (1981). Асноўная творчая праца зьвязаная з тэлебачаньнем. У 1960 року пастаўлена п’еса «Аплявуха». Зьнята некалькі дакумэнтальных фільмаў. Тэлефільм «Размова пра зямлю» (пастаўлены ў 1971) адзначаны прызам на III Усесаюзным фэстывалі.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца аўтарам наступных кнігаў:

  • «Ранішняе сонца» (1981)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]