Міхаіл Анішчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Анішчык.
Міхаіл Анішчык
Міхаіл Трафімавіч Анішчык
Род дзейнасьці камуністычны палітык
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1905
Месца нараджэньня Була, Івацэвіцкі раён
Дата сьмерці 8 лютага 1973 (67 гадоў)
Занятак палітык
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
4 мэдалі

Міхаіл Трафімавіч Анішчык (16 кастрычніка 1905, в. Була, Івацэвіцкі раён8 лютага 1973) — дзеяч камуністычнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалец кампартыі бальшавікоў з 1925 году. З 1926 году ў Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. У 1929 сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1934 сакратар Слонімскага акруговага камітэту КПЗБ. За камуністычную дзейнасьць тройчы зьмяшчаўся ў турму[1]. У 1927 годзе асуджаны на два гады, у жніўні 1929 — асуджаны на 4 гады вязьніцы, восеньню 1936 году арыштаваны і асуджаны да 6 год вязьніцы.

У верасьні 1939 году падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ствараў атрады рабочай гвардыі. Працаваў опэрупаўнаважаным міліцыі. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1940 годзе абраны дэпутатам і старшынём Слонімскага гарвыканкаму.

Падчас вайны СССР зь Нямеччынай служыў у Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1943 году закінуты ў тыл дзеля стварэньня партызанскага руху. Памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласьці, кіраўнік Слонімскага межрайпартцэнтру КП(б)Б, рэдактар ​​яго падпольнага органу — газэты «Вольная праца»[1]. Пасьля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1963 гадах[1].

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сьцягу, чатырма мэдалямі. 24 чэрвеня 1969 году стаў «Ганаровым грамадзянінам Слоніму».

Яго імем названа вуліца ў Слоніме.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Анищик Михаил Трофимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Анищик Михаил Трофимович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 232–233.
  • Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Памяць. Слонімскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2004. С. 655.
  • Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 372.
  • Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 122.
  • Анищик Михаил Трофимович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 32–33.
  • Анішчык Міхаіл Трафімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1969. Т. 1. С. 346–347.
  • Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны : документы и материалы июнь 1941 — июль 1944 : в 3 т. — Минск, 1967. — Т. 1. — Из содерж. : [о назначении Анищика Михаила Трофимовича помощником уполномоченного ЦК КП(б)Б по Барановичской области]. — С. 436–437.
  • Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. — Минск, 1983. — Из содерж.: [Анищик Михаил Трофимович с 14 августа 1943 года возглавляет Слонимский межрайпартцентр]. — С. 79.