Міхаіл Бараноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бараноўскі.
Міхаіл Бараноўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1983(1983-01-04)[1] (41 год)
Рост 185 см
Вага 70 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Славія Мазыр 21 (0)
2001 Хімкі 0 (0)
2002—2003 Акадэмія Тальяці[d] 26 (0)
2004 Балтыка-Тарка[d] 23 (0)
2005—2009 Балтыка 101 (0)
2007 Шахцёр Салігорск 30 (0)
2010—2011 Жамчужына-Сочы[d] 23 (0)
2011 Дынама Бранск[d] 26 (0)
2012—2013 Ротар Валгаград 0 (0)
2013—2014 Уфа 19 (0)
2014 Калуга[d] 10 (0)
2015 Сокал Саратаў[d] 4 (0)
2015—2017 Балтыка 44 (0)
2018—2021 Славія Мазыр 61 (0)

Міхаіл Бараноўскі (нарадзіўся 4 студзеня 1983 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бараноўскі ў кашулі расейскай «Балтыкі».

Выхаванец мазырскага футболу. Пачынаў кар’еру ў «Мазыры», які быў фарм-клюбам мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расею, дзе выступаў за рэзэрвовыя каманды «Хімкаў», «Лада-САК» зь Дзімітраўграда. З 2004 году стаў гульцом клюбу «Балтыкі-Тарко», а пасьля ейнага расфармаваньня ў пачатку 2005 году перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазьней працягваў гуляць у асноўным складзе ў другім расейскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.

З 2010 году быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне. У другой палове 2012 году быў рэзэрвовым брамнікам валгаградзкага «Ротара». У 2013—2014 гадах абараняў колеры «Уфы», дапамог ёй прабіцца ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 году гуляў у ПФЛ за «Калугу». У лютым 2015 году пасьля прагляду стаў гульцом саратаўскага «Сокалу»[3]. У ліпені таго ж году вярнуўся ў «Балтыку»[4]. У чэрвені 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў калінінградзкі клюб[5], пасьля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.

У ліпені 2018 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2019 году чаргаваўся ў браме з Радзівонам Семуком, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[7]. У лютым 2022 году стаў трэнэрам брамнікаў у акадэміі калінінградзкай «Балтыкі»[8]. У сьнежні 2022 году атрымаў ліцэнзію УЭФА для трэнэраў брамнікаў катэгорыі Б[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2018 Першая ліга 7 –5

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]