Міхаіл Габышаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міхаіл Фёдаравіч Габышаў (29 кастрычніка 1902, с. Юнькюр, Мальжэгарскі насьлег, Алёкмінская акруга, Алёкмінскі ўлус, Якуцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 1 верасьня 1958, Менск, БССР) — навуковец, калекцыянэр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-якута. Грамаце навучыўся ў палітсасланых. У 1918 годзе скончыў Алёкмінскае чатырохкляснае вучылішча і яго пасылаюць на казённы рахунак на вучобу ў м. Якуцк, у найнізкую сельскагаспадарчую вучэльню. У 1919 г. Габышаў пераводзіцца ў Якуцкую рэальную вучэльню, зарабляючы сродкі на жыцьцё ўрокамі і іншымі выпадковымі заробкамі.

У гэтыя гады ён знаёміцца зь нелегальнай літаратурай і збліжаецца з бальшавікамі-падпольшчыкамі. Пад іх кіраўніцтвам, пад кансьпірацыйным прозьвішчам Прэсьненскі прымае актыўны ўдзел у барацьбе з калчакоўшчынай. З усталяваньнем Савецкай улады ў Якуцку (сьнежань 1919 г.) падтрымлівае шчыльную сувязь зь мясцовымі бальшавікамі і ў сакавіку 1920 году ўступае ў шэрагі РКП(б). У ліпені 1920 г. Якуцкая партарганізацыя камандзіруе Габышева ў Маскву, на вучобу ў Камуністычным унівэрсытэце імя Я. М. Сьвярдлова.

У красавіку 1921 г. яго накіроўваюць на працу ў Алекмінскую акругу: чалец Алёкмінскага павятовага рэўкаму, загадчык аддзелам савецкага кіраваньня, на ІІІ-м павятовым зьезьдзе Саветаў абраны чальцом павятовага выканкаму. Затым быў прызначаны загадчыкам аддзелу народнай адукацыі. У лютым 1922 гады, у парадку асобага заданьня, Габышаў быў прызначаны ўпаўнаважаным па перасоўваньню вайсковых частак Нестара Каляндарашвілі.

У 1922 г. абіраецца дэлегатам ад Алёкмінскай акругі на 1-ю Якуцкую абласную партканфэрэнцыю і 1-й Усяякуцкі ўстаноўчы зьезд Саветаў. З утварэньнем Якуцкай АССР [27 красавіка 1922 г.] дырэктыўныя органы рэспублікі адклікаюць Габышава ў Якуцк на працу ў Наркамат гандлю і прамысловасьці. У 1923 г. накіроўваюць ў Маскву на вучобу ў Інстытут народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава. У 1924 г. яго зноў адклікаюць у ЯАССР на пасаду адказнага сакратара ЯЦВК. На III-м Усяякуцкім зьезьдзе Саветаў [сьнежань 1924 г.] Габышаў абіраецца сябрам і сакратаром ЯЦВК. У 1925 г. выконваючы абавязкі Народнага камісара ўнутраных справаў ЯАССР. З 1925 г па травень 1928 г. — на гаспадарчай працы ў спажыўкаапэрацыі ЯАССР. У чэрвені 1928 г. прызначаецца Народным камісарам земляробства ЯАССР. На VI Усяякуцкім зьезьдзе Саветаў [люты — сакавік 1929 г.] ім быў зроблены даклад «Пра зямельную рэформу ў Якутыі», у якім была выкладзена праграма ажыцьцяўленьня зямельнай рэформы. У 1931—1934 гг. асьпірант Маскоўскага навукова-дасьледчага саўгаснага інстытуту. Па заканчэньні асьпірантуры ён быў пакінуты працаваць у інстытуце, спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, пазьней — кіраўніка навуковага аддзелу. У чэрвені 1937 г. была абароненая дысэртацыя і кваліфікацыйная камісія Ўсесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна зацьвердзіла яго кандыдатам сельскагаспадарчых навук. Ён становіцца старшым навуковым супрацоўнікам Усесаюзнага НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі, а з 1938 г. начальнікам тэхнічнага аддзела Народнага камісарыята саўгасаў СССР. 7 чэрвеня 1939 г. Навуковая рада Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева аднадушна прысвоіла яму навуковую ступень доктара эканамічных навук. Ён атрымлівае катэдру Эканомікі і арганізацыі сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасьці ў Маскоўскім заатэхнічным (пушна-футравым) інстытуце, якой ён загадвае на працягу 15 гадоў. У 1940 г. Габышаву прысвойваецца званьне прафэсара. З 1940 г. па 1945 г. Габышавым вяліся дасьледчыя працы па каракуляводзтве Ўзбэцкай ССР. З 1945 г. па 1947 г. ім была праведзена комплексная экспэдыцыя па вывучэньні табуновай конегадоўлі і кармавых рэсурсаў ЯАССР.

За заслугі ў галіне навукі 4 лістапада 1947 г. Міхаілу Фёдаравічу Габышаву было прысвоена ганаровае званьне Заслужанага дзеяча навукі ЯАССР. Ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга. У 1947 і 1951 гг. ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета ЯАССР.

З 1954 году М. Габышаў працуе ў Менску, дырэктарам Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР і пражываў у чатырохпакаёвай кватэры ў Менску на праспэкце імя Сталіна. На свой заробак сабраў калекцыю твораў заходнеэўрапейскага мастацтва [на «сто тысяч рублёў у маштабе новых грошаў»], якую пасьля ягонай сьмерці перавезьлі спэцавіярэйсам у Якуцк. На падставе гэтай калекцыі, у будынку былога Казначэйства, быў адкрыты філіял Якуцкага мастацкага музэю — Музэй заходнеэўрапейскага мастацтва (імя М. Ф. Габышава музэю было нададзенае ў 1970 годзе), якім пачаў загадваць Леў Міхайлавіч Габышаў. Народны мастак БССР Заір Азгур адліў у бронзе бюсты М. Ф. Габышава, якія плянавалася ўсталяваць ў Алёкмінску і перад будынкам філіялу музэю ў Якуцку. Музэй заходнеэўрапейскага мастацтва імя М. Ф. Габышава ў 1995 г. быў ператвораны ў Галерэю замежнага мастацтва імя праф. М. Ф. Габышава, якая тулілася ў пакоях жылога дому поруч Якуцкай каманднай вучэльні. Пасьля рэстаўрацыйных прац у былым будынку Казначэйства ў Якуцку калекцыя Габышава ізноў перамясьцілася туды. Урачыстае адкрыцьцё экспазыцыі адбылося 23 чэрвеня 2007 году. Дачка Льва Міхайлавіча Габышава — Ася Львоўна Габышава, па спадчыне «нязьменны» дырэктар. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў загад пра прысваеньне ганаровага званьня «Заслужаны дзеяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі» Асі Габышавай — генэральнаму дырэктару дзяржаўнай установы «Дзяржаўны музэйны мастацкі комплекс „Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Саха (Якутыя)“» за «заслугі ў вобласьці мастацтва».

Некалькі твораў заходнеэўрапейскага мастацтва ад уладальнікаў Л. М. і Г. М. былі набыты Дзяржаўным мастацкім музэем Беларусі: «Першыя набыткі датуюцца 1960 годам, калі ў музэй паступілі творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, — мэблевы гарнітур ХІХ стагодзьдзя. Пазьней, у 1961 годзе, былі набыты жывапісныя творы Фрэдэрыка дэ Мушэрона, Томаса Херэманса, Карла Лота, Яна Жэльлі, а таксама шэрагу невядомых італьянскіх, галяндзкіх і францускіх мастакоў. Быў набыты твор Жана Баціста Карпо».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Организация свиноводческих ферм в совхозах. Москва 1938.
  • Организация каракулеводческих совхозов. Самарканд. 1942.
  • Организация работ на каракулеводческой ферме. Самарканд. 1943.
  • Пути развития животноводства Якутии. Якутск. 1944. 94 с.
  • Мастер высокого урожая. Об опыте героя Социалистического Труда тов. Н. К. Барамыгина. Якутск. 1953. 20 с.
  • Якутская лошадь. Типы якутских лошадей, способы их разведения и содержания. Якутск. 1957.
  • Москва в зиму 1920-1921 (Воспоминания). // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1966. С. 86-87.
  • Якутское коневодство. Экономика и организация табунного коневодства в Якутской АССР. Якутск. 1966. 250 с.
  • Якутское коневодство. (Экономические и организационные основы коневодства). Избранные труды. Якутск. 1972. 424 с.
  • Якутское коневодство (экономические и организационные основы коневодства). Новосибирск. 2002.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Петров В. Профессор Михаил Федорович Габышев. // Кыым. Якутскай. Тохсунньу 17 к. 1947.
  • Морозов М. Ценная коллекция. // Советская Белоруссия. Минск. 12 января 1957. С. 4.
  • Морозов М. Сыаналаах коллекция. // Кыым. Якутскай. Олунньу 1 к. 1957.
  • Морозов М. Редкая коллекция. // Огонек. № 8. Москва. 1957. С. 28.
  • Михаил Федорович Габышев. [Некролог] // Кыым. Балаҕан 1 к. 1958 с.
  • Габышев М. Ф. /Некролог/ // Социалистическая Якутия. 4 сентября 1958.
  • Лобанов П., Брежнев Д., Ростовцев. Н., Синягин И., Витт В., Бурлаков Н. Михаил Федорович Габышев (1902-1958). [Некролог] // Вестник сельскохозяйственной науки. № 12. Москва. 1958. С. 155.
  • Морозов М. Редкая коллекция. // Советская Россия. Москва. 22 декабря. 1960.
  • Морозов М. Судьба ценной коллекции. // Советская Белоруссия. Минск. 11 февраля. 1961. С. 4.
  • Морозов М. Подарено Якутии. // Огонек. № 7. Москва. 1961. С. 29.
  • Габышев Л. М. Аан дойду культуратын күндү айымньылара. // Кыым. Якутскай. Олунньу 1 к. 1957.
  • Габышев Л. Судьба коллекции профессора М. Ф. Габышева. // Социалистическая Якутия. 20 февраля 1962.
  • Аргунов И. Наследие. // Социалистическая Якутия. Якутск. 1 апреля. 1962.
  • Габышев Л. М. Ф. Габышев олуҕун бутуннуу – төрөөбут нөруотугар. // Хотугу сулус. № 3. Якутскай. 1962. С. 142-149.
  • Попов Н. Человек большой судьбы. К 65-летию со дня рождения проф. М. Ф. Габышева. // Социалистическая Якутия. 29 октября 1967.
  • Габышев Л. Михаил Федорович Габышев. (К 65-летию со дня рождения). // Календарь знаменательных и памятных дат Якутской АССР на 1967 год. Якутск. 1967. С. 160-163.
  • Профессор М. Ф. Габышев аатынан. // Кыым. Кулун тутар 1. 1970 с.
  • Петров А. Жизнь, отданная науке. /К 70-летию со дня рождения д-ра экономических наук, проф. М. Ф. Габышева/ // Социалистическая Якутия. 29 октября. 1972.
  • Петров А. Наукаҕа анаммыт улахан олох. // Эдэр коммунист. Сэтинньи 1 к. 1972.
  • Габышева А. Гражданский подвиг ученого. // Социалистическая Якутия. Якутск. 30 октября 1982.
  • Анисимова Н. Шедевры... в фондах. /О проблемах музея им. М. Ф. Габышева./ // Социалистическая Якутия. Якутск. 17 августа 1990.
  • Дарбасов В. Бөдөҥ ученай, коллекционер этэ. // Саха сирэ. Балаҕан ыйын 1 к. 1992.
  • Алексеев Н. Кууhун сутэрэ илик уэрэтии: Проф. М. Ф. Габышев уонна саха сылгыта. // Кыым. Алтынньы 30 к. 1992. С. 3.
  • М. Ф. Габышев. (90 лет со дня рождения). // Якутия – 1992. Календарь знаменательных и памятных дат. Якутск. 1992. С. 79-80.
  • Туралысов К. Габышев, сын Габышева (к 70-летию со дня рождения). // Молодежь Якутии. Якутск. 9 апреля 1993. С. 11.
  • Алексеев В. Профессор туhунан ахтыылар. // Саха сирэ. Атырдьах ыйын 13 к. 1993. С. 5.
  • Косин М. История о том, как музей им. М. Габышева оставили с носом. // Эхо столицы. Якутск. 27августа 1999. С 5.
  • Петров В. Меценаты земли якутской. // Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия). Якутск. 1999. С. 25-26.
  • Габышева А. Все школы европейского искусства... (К 90-летию М. Ф. Габышева). // Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия). Якутск. 1999. С. 26-27.
  • Пестерев В. Меценат советского времени – М. Ф. Габышев. // Пестерев В. История Якутии в лицах. Якутск. 2001. С. 221-223.
  • Ядрихинский В. В. Профессор М. Ф. Габышев үөрэҕэ тоҕо олоххо киирбэтэ. // Ядрихинскай В. В. Сылгы этин элбэтиэҕиҥ. Дьокуускай. 1999. с. 13-17.
  • Алексеев Н. Д. 100 лет со дня рождения М. Ф. Габышева, доктора экономических наук, профессора, заслуженного деятеля науки ЯАССР. // Якутия 2002. Календарь замечательных и памятных дат. Якутск. 2002. С. 105—107.
  • Пэндзаль З. Коллекция профессора Михаила Габышева. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 62-70.