Міхаіл Ламаносаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Ламаносаў
па-расейску: Михаил Васильевич Ломоносов
Дата нараджэньня 8 (19) лістапада 1711[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 (15) красавіка 1765[1] (53 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак астраном, геоляг, фізык, хімік, мовазнаўца, паэт, пісьменьнік, гісторык, філёзаф, вынаходнік, мастак-мазаічыст, географ, прафэсар унівэрсытэту, матэматык, палітык, маляр, навуковец, перакладнік
Навуковая сфэра хімія, фізыка, мінэралёгія, гісторыя, філялёгія, астраномія
Месца працы Акадэмія навук і мастацтваў
Вучні Stepan Rumovsky[d][4]
Бацька Vasily Dorofeyevich Lomonosov[d][5]
Маці Elena Ivanovna Sivkova[d][5]
Дзеці Алена Міхайлаўна Ламаносава[d][5]
Подпіс Выява аўтографу

Міхаіл (Міхайла) Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада [ст. ст. 8 лістапада] 1711, вёска Мішанінская, Расейскае царства4 (15) красавіка 1765, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец-прыродазнавец, энцыкляпэдыст, хімік і фізык; увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэньне фізычнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізыка-хімічных дасьледаваньняў[6][7]; ягоная малекулярна-кінэтычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленьне пра будову матэрыі — шматлікія фундамэнтальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[8]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, мэталюрг, геоляг, паэт, зацьвердзіў падставы сучаснай расейскай літаратурнага мовы, мастак, гісторык, прыхільнік разьвіцьця расейскай асьветы, навукі й эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўнівэрсытэту, пасьля названага ў ягоны гонар. Адкрыў наяўнасьць атмасфэры ў плянэты Вэнэры. Сапраўдны чалец Акадэміі навук і мастацтваў (ад’юнкт фізычнай клясы з 1742 году, прафэсар хіміі з 1745 году).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Ломоносов, Михаил Васильевич (рас.) // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. КурдюмовСПб: 1914. — Т. 10. — С. 593—628.
  2. ^ http://www.st-petersburg-essentialguide.com/bridges-in-saint-petersburg.html
  3. ^ http://www.nndb.com/people/437/000042311/
  4. ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  5. ^ а б в Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
  7. ^ Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
  8. ^ «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии».— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Ламаносаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў