Міхаіл Мясьніковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхаіл Мясьніковіч
Mikhail Myasnikovich, March 2011.jpeg
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Сідорскі
Наступнік: ---
Прэзыдэнт / Старшыня Прэзыдыюма Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
19 кастрычніка 2001 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Вайтовіч
Наступнік: ---
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
10 кастрычніка 1995 — 12 верасьня 2001
Наступнік: Урал Латыпаў
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Сініцын
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 6 траўня 1950 (63 гады)
Сьцяг Беларускай ССР вёска Новы Сноў, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Партыя: без значэньня
Адукацыя: Q1790193
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Сяброўства

Міхаі́л Уладзі́меравіч Мясьніко́віч (нар. 6 траўня 1950 году ў вёсцы Новы Сноў у Нясьвіскім раёне, Менскай вобласьці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, сёмы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (1998).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1972), Менскую ВПШ (1989). Доктар эканамічных навук (1998).

Працаваў інжынэрам тэхаддзелу інстытуту «Менскпраект», водаправоднай станцыі «Дражня» ўправы «Водаканал». З 1974 году — галоўны інжынэр Дырэкцыі будуемых аб’ектаў водазабесьпячэньня, Дырэкцыі па ўзьвядзеньні збудаваньняў воднай гаспадаркі вытворчага аб’яднаньня «Менскводаканал», прадпрыемстваў камунальнага абслугоўваньня Менскага гарвыканкаму.

З 1983 году ў мясцовым кіраваньні. У 19861990 гадох быў міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 году быў намесьнікам старшыні Савету Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэту БССР па эканоміцы і плянаваньні. У 19911994 — першы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі. У 19941995 гадох — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году узначальваў выбарчы штаб Вячаслава Кебіча[1].

З 10 кастрычніка 1995 году да 12 верасьня 2001 году быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2][3][4]. З 19 кастрычніка 2001 году кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзыдэнт, а ад 26 кастрычніка 2004 году — старшыня Прэзыдыюма[5][6].

З 28 сьнежня 2010 году прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.

Аўтар шматлікіх публікацыяў па эканоміцы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 красавіка 2000 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ольга Шестакова (19 студзеня 2011) Белорусское правительство после выборов: Из вице-премьеров остался только Семашко(рас.). Комсомольская правдаПраверана 22 студзеня 2011 г.
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 1995 г. №411 «О назначении М. В. Мясниковича Главой Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 1997 г. №15 «О назначении М. В. Мясниковича Главой Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 сентября 2001 г. №490 «Об освобождении М. В. Мясниковича от должности Главы Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2001 г. №596 «О назначении М. В. Мясниковича Президентом Национальной академии наук Беларуси» (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 октября 2004 г. №518 «О назначении М. В. Мясниковича Председателем Президиума Национальной академии наук Беларуси» (рас.)
  7. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 28 апреля 2000 г. №250-ПСР «О награждении М. В. Мясниковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]