Міхась Філіповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхаіл Філіповіч»)
Міхась Філіповіч

лац. Michaś Filipovič
Міхась Філіповіч (1920-29)
Дата нараджэньня 27 траўня (8 чэрвеня) 1896
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1947
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра этнаграфія і пэдагогіка
Месца працы
Мастак Міхась Станюта. «Партрэт мастака Міхася Філіповіча». 1925 г.
Меер Айзенштат. «Партрэт мастака Міхася Філіповіча». 1939 г.

Міхась Філіповіч (27 траўня 1896, Менск — 1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог. Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі[2] .

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхась Філіповіч нарадзіўся ў Менску ў 1896 годзе. Ен быў самым малодшым у сям’і бацькі — чыгуначніка, які паходзіў зь сялян Барысаўскага павету, што застаўся працаваць у Менску пасьля сканчэньня тэрміну вайсковае службы. Бацькоў, Мацвея Касмавіча Філіповіча й Алену Фадзееўну, Міхась амаль што ня ведаў, бо абодва яны рана памерлі, калі яму было амаль чатыры гады. Першы час пасьля сьмерці бацькоў ён разам з братам і сёстрамі гадаваўся ў сям’і сваёй старэйшай замужняй сястры, а пазьней перайшоў да дзядзькі, пад апекаю якога рос і атрымліваў першапачатковую адукацыю. Ужо зь дзіцячых год ён адчуваў у сабе імкненьне да мастацкае дзейнасьці, любіў рысаваньне і маляваньне, якімі займаўся самастойна[3].

У Менску ён навучаўся спачатку ў царкоўна-прыходзкай школе, потым у рэальным вучылішчы з 1910 году ў аселых у Менску мастакоў К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава. З пачаткам вайны з 1914 году вучылішча пачало вандраваць па розных месцах Расеі, паступова пераяжджаючы спачатку ў Гжацак, потым у Маскву й, нарэшце, у Яраслаўль, дзе Міхась Філіповіч, скончыў яго ў 1917 годзе. На кароткі тэрмін ён вярнуўся ў Менск, але ў 1918 годзе ён едзе ізноў у Маскву, дзе паступае студэнтам у Межавы Інстытут. Адначасова зь Межавым Інстытутам, Філіповіч працуе ў 1918 годзе ў студыі мастака А. Хатулёва. З другога курсу ён пераходзіць у «Вольныя Мастацкія Дзяржаўныя Майстэрні» (былое па-расейску: «Училище Ваяния и Зодчества»), але служба ў войску часова спыніла гэтае навучаньне. У 1919-20 годзе Філіповіч служыў санітарам на санітарным цягніку, што працаваў на паўднёвым фронце, але праз слабое здароўе яго праз год адкамандзіравалі зноў у Маскву, у «Вышэйшую Школу Вайсковае Маскіроўкі», адкуль у канцы 1920 году быў пераведзены ў «Вышэйшыя Мастацка-Тэхнічныя Майстэрні» (скарочана «Вхутэмас»). Тут на працягу году ён меў магчымасьць вучыцца мастацтву ў Канстанціна Каровіна(ru), але з-за недахопу сродкаў у 1921 годзе вяртаецца на бацькаўшчыну ў Менск, удзельнічае ў Першай мастацкай выставе пададдзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы ССРБ ў Менску (супрэматычныя творы) і працуе настаўнікам у школе, мастацкім інструктарам аддзелу выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасьвеце ў Менску, загадчыкам афармленьня Беларускага павільёну на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве й з 1923 году ў Беларускім дзяржаўным музэі. Заняты ў дзень, ён быў прымушаны займацца мастацкаю працай пераважна па вечарох, або ў вольныя ад службы дні, і выдзяляць з свайго абмежаванага заробку пэўныя сумы на набыцьцё матэрыялаў і фарб, часта адмаўляючы сабе дзеля гэтага ў самым патрэбным. Ня гледзячы, аднак, на ўсе неспагадныя варункі, ён здолеў за гэты час зрабіць вялізную колькасьць рысункаў, эскізаў, малюнкаў і, нарэшце, больш-менш скончаных карцін алеем, лепшыя зь якіх трапілі ў Дзяржаўны Музэй, а таксама экспанаваліся на некаторых выстаўках у тым ліку на выстаўцы дэкарацыйнага мастацтва ў Парыжы, а таксама на 1-ай Усебеларускай Мастацкай Выставе. У 1925 годзе Народны Камісарыят Асьветы палічыў патрэбным даць яму магчымасьць скончыць распачатую ім адукацыю й адкамандзіраваў яго за свой кошт, з прызначэньнем дзяржаўнае стыпэндыі, ізноў у Маскву, у «Вхутэін» для заканчэньня навучаньня у А. Д. Дрэвіна(ru), Робэрта Фалька(ru) й Ільлі Машкова(ru) ў Цэнтральнай студыі АХРР(ru)[3][4]. Пад час вучобы ўдзельнічаў у выставах таварыства «РОСТ», якое было заснавана выпускнікамі «Вхутэмаса» й з 1926 году старшакурсьнікамі «Вхутэіна». Таварыства правяло дзьве выставы: у сакавіку – красавіку 1928 (клюб імя Кухмістрава) і ў красавіку – траўні 1929 (клюб імя Кастрычніцкай рэвалюцыі). Неўзабаве пасьля першай выставы ў таварыстве адбыўся раскол. Вялікая група выйшла з яго і арганізавала Таварыства грамадзкіх мастакоў (Общество художников-общественников, ОХО). У 1929 многія сябры «Росту» увайшлі ў Таварыства маскоўскіх мастакоў (ОМХ) і ў групу «Трынаццаць». У 1930 астатняя частка таварыства ўлілася ў Асацыяцыю мастакоў рэвалюцыйнай Расеі (АХРР)[5][6][7]. Выстава дыплёмных прац выпускнікоў «Вхутэіна» адбылася ў лістападзе 1929. Міхась Філіповіч атрымаў станоўчыя водгукі[8][7].

« Адзіная тэматычна вытрыманая рэч на выставе. Міхась Філіповіч. «Сеюць». »

[9].

У 1927 годзе ўступае ва «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў». У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім разьдзеле савецкага павільёну міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Ляйпцыгу[10]. У 1929 г., як сябра Маскоўскай філіі «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў», прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выставе (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін)[11]. У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію[2].

Сябра Беларускага Саюзу Мастакоў з 1938 году[12]. Удзельнік Другой Сусьветнай вайны[4]. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Менску[4].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу й акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасьць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палесьсі[13]. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным калярытам, самабытнасьцю[13].

Прыхільнасьць да акадэмічнага рэалізму падчас навучаньня ў Маскве зьмяняецца захапленьнем імпрэсіянізмам. Пасьля знаёмства з творчасьцю й тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны пэрыяд. У верасьні 1921 г. у Менску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максымальнае выяўленьне колеру», «Канструкцыя плоскасьцяў».

Пасьля вяртаньня ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканінаў, разьбы, народных строяў[14].

Адна зь першых карцінаў на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцінаў на этнаграфічныя матывы: «На Купальле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гуляньне»[14].

Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота[14]. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацыяў да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Палешук і чорт»[10].

У 1930-х зьяўляюцца творы на сярэднеазіяцкія[16][17] й каўкаскія[18] матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленьні пэрыядычных выданьняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцьця працаваў у жанры лірычнага пэйзажу[2].

У 1946 годзе ён упершыню зьвярнуўся да керамікі. Яшчэ ў канцы 1924 году Беларускае дзяржаўнае выдавецтва замаўляла яму сэрыю невялікіх фігурак беларускіх тыпаў з гліны й мела намер выпусьціць іх на рынак[19]. Знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі й народным побытам дапамагло яму стварыць цыкл работ зь яркім нацыянальным калярытам, выразных і дакладных вобразаў блізкіх да народнай глінянай скульптуры — «Дудар», «Цымбаліст», «Дзяўчына», «Жалейка», «Лявоніха», «Абед» і інш., якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі[20].


Зьмітрок Бядуля апісаў свае ўражаньні ад натурморту «Бэз і купальніца» наступным чынам[21]:


« …Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача »

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Намаляваў першую вокладку часопіса «Полымя». Скульптар Меер Айзенштат у 1939 годзе стварыў бюст мастака. Мастак Яўгені Яўстафьевіч Красоўскі ў 1946 годзе намаляваў партрэт Міхася Філіповіча.[20]

У філятэліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пошта Беларусі ў 2002 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Філіповіча «Бітва на Нямізе».
  • У 2021 годзе, да 125-годдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны мастацкі канвэрт маркіраваны арыгінальнай маркай «Жывапіс. Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч. 1896—1947». Дызайн канвэрта і спецштэмпэля Алена Мядзьведзь.

Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1921 — Менск. «Першая мастацкая выстава пададдзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы ССРБ». Філіповіч М. М. Маркаўскі завулак 26 кв. 1.

Акварэль: №№ 327—333;
Алей: № 318. Букет; № 319. Эцюд; № 320. Скокі праз вогнішча; № 321. Дэкаратыўны матыў; № 322. Нацюрморт; № 323. Эскіз; №№ 324—325. Хмары; № 326. Беларуская дзяўчына; № 334. Гарбузы; № 335. Максымальнае выяўленьне колеру; № 336. Эскіз; № 337. Супрэматызм (канструкцыя роўніцаў);[22]

  • 1922 — Менск. «Пэрсанальная мастацкая выстава». Адкрыта ў жніўне ў памяшканьне Інстытуту Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікуму[23][24][25].
  • 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Філіповіч Міхась.(Масква). Радз. ў Менску ў 1892 г. Студэнт Вхутэмасу.

Акварэль: № 640. Царква ў Слуцку, № 644. Іл. да нар. казкі «Каваль-асілак», № 645. Іл. да нар. казкі «Каваль і цмок», № 646. Іл. да нар. казкі «Палешук і чорт», № 647. Цымбалісты, № 648. Гандляр, № 649. Кірмаш, № 650. Беларус і беларуска.
Алей: № 632. Група на кірмашы, № 633. Жыта (уласнасьць К Весялоўскай), № 634. Клеці ў Калодзішчах, № 635. Дзьве беларускі, № 636. Беларусы ў старасьвескіх вопратках, № 637. Тыпы Беларусаў, № 638, № 639. Беларускія вопраткі, № 641. Эскіз карціны «Расстрэл каля Віленскага вакзалу ў Меснку ў 1905 г.», № 642. Бабулька з унучкай, № 643. Музыкі, № 651. На Купальле. № 652. Веснавое сьвята, № 653. Дудар, № 654. Беларуска;
Аловак: № 655. Садовая наберажная;
Туш: № 656. Домініканскі касьцёл, № 657. Духаў манастыр.[26][27]

  • 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Міхаіл Філіповіч. Масква, Вхутэмас.

Акварэль: № 297. Вечарына, № 298. Скокі;
Алей: № 280. Дзяўчына ў чырвоным чапцы, № 281. Каваль, № 282. Астры ў восень, № 283. Пасьля працы, № 284. Курапатва і сланец, № 285. Новы быт, № 286. Эцюд, № 287. Пэйзаж, № 288. Паход піонераў, № 289. У полі з канём, № 290. На каляды з казою, № 291. Аўтапартрэт, № 292. Мазырская намётка;
Пяро: № Гульня ў гарадкі;
Тэмпэра: № 293. Зь сялянскага побыту, № 284. Дудар, № 295. Беларус, № 296. Чытка газэты.[28]

  • 1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Замалёўкі».[29]
  • 1929 — Менск, «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава». Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Маскоўская філія. Філіповіч Міхал. (Масква, «Вхутэмас»).

Алей: № 255. Ад веку мы спалі, № 256.На кірмашы (уласнасьць М. Красінскага), № 257. Скокі (уласнасьць М. Красінскага), № 258. Дудар (уласнасьць Галены Пук), № 259. Галава беларуса, № 260. Піонэрскі шпацыр, №. 261. Гульня ў гарадкі, № 262. Пястунка, № 324. Апрацоўка лёну (у Беларускім Дзяржаўным Музэі, № 49);
Алей і пастэль: № 263. З часоў прыгону, № 264. Накід паўстаньня, № 265. Хлопчык;
Аловак: № 277, № 278. Траецкі рынак ў Менску, 279. Тыпы з Траецкага рынку, № 280. Сенны рынак у Менску, № 281. Ламавік, № 282. Каваль, № 283. Сьвіньня, № 284. Менскі рыбняк, № 285. Менскі гарцук, № 287. Партрэт жонкі мастака;
Алоўкі каляровыя: № 268. Паўстаньне, № 269. Барыкады, № 270. Піонеры, № 271. Гульня піонераў;
Пастэль: № 266. Партрэт дзяўчынцы ў скіндачцы, № 267. Партрэт у беларускай вопратцы;
Туш: № 273. Партызан, № 274. Партызан на кані, № 275. Параненая партызанка, № 276. Вясковая жанчына;
Туш каляровы: № 272. Гута;
Разьба з дрэва: № 288—299. Дзіцячыя цацкі.
Пап’е-машэ: № 300—324. Дзіцячыя цацкі.[11][30]

  • 1932 — Менск, «V-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка». Масква. Філіповіч М. № 252. Сіласаваньне. Алей; № 253. Сенакос. Алей; № 254. Трактары ў вёску. Алей; № 255. Чырвонаармейцы ў калгасе. Алей; № 256. 1905 г. у Менску.[31]
  • 2011 — З 28 траўня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбывалася выстава твораў мастакоў-юбіляраў «І даўжэй за век»[4]
  • 2021 — З 4 лютага па 4 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбывалася выстава, прысьвечаная 125-годдзю Міхася Філіповіча[32][33]

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
  2. ^ а б в Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 357. — 400 с. — 1800 ас.
  3. ^ а б М. Шчакаціхін. На шляхох да новага беларускага мастацтва (Нарыс творчасьці Міхася Філіповіча). // Полымя : часопіс. — 1927. — № 2. — С. 163—179.
  4. ^ а б в г Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў «І даўжэй за век» // Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, 28 траўня 2011 г. Праверана 25 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Советское искусство за 15 лет: Материалы и документы / Под ред. Маца, Иван Людвигович; составили: И. Маца, Л. Рейнгардт, Л. Ремпель. — Москва, Ленинград: ОГИЗ, 1933. — С. 565—568. — 663 с. — 3000 ас.
  6. ^ Северюхин, Д. Я; Лейкинд, О. Л. «РОСТ» (Общество художников «Рост»). Москва, 1928—1930.  (рас.) // Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932) : справочник. — Петербург: Издательство Чернышова, 1992. — С. 249—251. — ISBN 5-85555-004-4.
  7. ^ а б Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1965. — Т. 1. 1917—1932. — С. 81, 82, 166, 209, 210, 239, 294, 296, 298, 303, 309, 325, 342, 343, 360, 378, 380, 384, 418. — 555 с. — 3000 ас.
  8. ^ Хан-Магомедов, Селим Омарович. ВХУТЕМАС 1920-1930: в двух книгах.. — Москва: Ладья, 2000. — Т. Книга вторая. — С. 267, 268. — 487 с. — ISBN 5-7068-0085-5
  9. ^ Рощин, Л. Отгородившиеся от жизни. // Искусство в массы : журнал Ассоциации художников революции. — 1930, февраль. — № 2 (10). — С. 26—28.
  10. ^ а б Міхась Баразна. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2007. — С. 52. — 239 с. — ISBN 978-985-01-0732-9
  11. ^ а б Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхаіл Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 16—17 (№№ 255—324). — 17 с. — 500 ас.
  12. ^ Беларускі саюз мастакоў: 1938-1998. Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Менск: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 553. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6
  13. ^ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  14. ^ а б в Сяргей Харэўскі. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. — Вільня: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, 2007. — С. 182. — 240 с. — ISBN 978-9955-773-02-3
  15. ^ Жук В. И. Современная белорусская керамика. Тенденции развития / ред. Марцелев С. В.. — Менск: Наука и техника, 1984. — С. 33—35. — 168 с. — 2200 ас.
  16. ^ Филиппович. «Орошение Туркестана». // Искусство в массы : журнал Ассоциации художников революции. — 1930, декабрь. — № 12 (20). — С. 16.
  17. ^ Филиппович, М. «На учебу». // За пролетарское искусство : часопіс. — 1932. — № 4. — С. 13.
  18. ^ Бакінскія промыслы. Малюнак М. Філіповіча. // Чырвоная Беларусь : часопіс. — 1931, кастрычнік. — № 19. — С. 4.
  19. ^ Хроніка беларускай культуры. Мастацтва. Мастак Філіповіч… // Полымя : часопіс. — 1925. — № 1. — С. 185.
  20. ^ а б Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — Т. 5. 1941 — да 60-х гг. — С. 26, 108, 227. — 255 с. — 1980 ас. — ISBN 5-343-00465-2
  21. ^ Барыс Крэпак. Мітусяцца фарбы, ажно сьлепяць вочы (Частка 2) // Культура : Газэта. — 4 верасьня 2010. — № 36 / 956.
  22. ^ Каталог 1-ой художественной выставки подотдела «ИЗО» художественного отдела Главполитпросвета ССРБ, сентябрь 1921 года.Менск, Губэрнатарская, 13. — Менск: 1921. — С. 20, 21. — 23 с.
  23. ^ Бядуля З.. Выстаўка карцін маляра М. Філіповіча (Памяшканьне Інстытуту Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікуму). // Савецкая Беларусь : газэта. — 1922, 22 жніўня. — № 187.
  24. ^ Віктар Шматаў. Міхась Філіповіч: творчы шлях мастака / рэд. Яскевіч А. С. . — Менск: Наука и техника, 1971. — С. 4, 36, 37. — 98 с. — 1000 ас.
  25. ^ Персональные и групповые выставки советских художников. 1917—1947. Справочник / составители: Алоян (Каримова) З. Р. и др.. — Москва: 1989. — С. 14, 200. — 280 с. — 3500 ас. — ISBN 5-269-00368-6
  26. ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі; мастакі: Анатоль Тычына, Міхаіл Эндэ. — Менск: 1925. — С. 28, 29 (№№ 632—657). — 44 с. — 2000 ас.
  27. ^ М. Шчакаціхін. Матывы краязнаўства ў нашым сучасным мастацтве. (З вынікаў Усебеларускай Выстаўкі). // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — люты—сакавік 1926. — № 2—3 (5—6). — С. 21, 23, 25.
  28. ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандр Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касталянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 14, 15 (№№ 280—299). — 30 с. — 500 ас.
  29. ^ Шашалевіч А. Першая Усебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: люты— сакавік 1928. — № 6—7 (33—34). — С. 3—10, 6.
  30. ^ Ів. Цвікевіч. Трэцяя Усебеларуская мастацкая выстаўка. // Полымя : часопіс. — 1929. — № 2. — С. 200—203.
  31. ^ V Усебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная пятнаццатай гадавiне Кастрычнiцкай рэвалюцыi: малярства, скульптура, графіка, масавае самадзейнае мастацтва. Каталёг. — Менск: 1932. — С. 16. — 24 с. — 500 ас.
  32. ^ Выстава: Міхась Філіповіч «Лёс мастака». 4 лютага 2021 — 4 сакавіка 2021. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. — Галоўны корпус.
  33. ^ Яўгенія Шыцька. Міхась Філіповіч. Як можа выглядаць натхненне… // Літаратура і мастацтва : газэта. — 12 лютага 2021. — № 6 (5111). — С. 12.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 — С. 40.
  • Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — 702 с. — 9500 ас. — С. 406.
  • Орлова, Марина Александровна. Искусство Советской Белоруссии : живопись, скульптура, графика : очерки / консультанты: П. Н. Гавриленко, Е. В. Аладова. — Москва: Издательство Академии художеств СССР, 1960. — С. 62, 66, 82, 116, 117, 121, 122, 291. — 326 с. — 2600 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]