Міхаіл (арханёл)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Арханёл Міхаіл, які зрынае д’ябла», Рафаэль

Арханёл Міхаіл, Архістратыг Міхаіл (па-габрэйску: מִיכָאֵל, Міхаэ́ль — «Хто як Бог?»; па-старажытнагрэцку: Αρχάγγελος Μιχαήλ) — паводле Бібліі, адзін зь сямі самых вышэйшых анёлаў, якія служаць Богу й зьяўляюцца выканаўцамі Яго волі. У «Апакаліпсісе» Яна Багаслова ён падаецца абаронцам хрысьціянаў і тым, хто зрынуў зь неба цмока зь яго початам.

У выданьнях Ф. Скарыны сюжэт змаганьня Міхаіла Архістратыга зь нячысьцікамі адлюстраваны ў гравюры, якая зьмешчаная на адваротнай старонцы тытульнага аркуша «Библии рускай».[1]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 175.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]