Набойніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чарцёж вінтовачнага патрона .30-06 Springfield (ЗША). Набойніца з праточкай. Памэры ў цалях
Сьхэма унітарнага патрона:
Куля 1, зарад пораху (набой) 3, донцэ з закраінай 4, запальвальны элемэнт (капсуль-запальнік) 5, усе элемэнты зкрэплены адзін з адным па срэдствам набойніцы 2.
Набойніцы для патронаў разных прызначэньняў. Злева — пластмасавая набойніца да гладкаствольнай стрэльбы
Выбрас набойніцы пасьля стрэла з карабіна M4
Таўро на набойніцэ патрона для кулямёта ШКАС. Завод № 529 Новая Ляля, відаць узмоцненае колцавае мацаваньне капсуля.

Набойница (рас. Гильза) — танкасьценная зачыненая з аднаго канца трубка, прызначаная для зьмяшчэньня кідальнага зарада і сродкаў узгараньня, зброевага патрона альбо артылерысцкага снараду. Найважныя якасьці зброевай набойніцы — гэрмэтычнасьць, устойлівасьць да карозіі, трываласьць і лёгкасьць выманьня (экстрагаваньня) яе з патроньніка пасьля стрэлу.

Набойніцы сучасных патронаў часьцей за ўсё мэталічныя, вырабляюцца са сплаваў каляровых мэталаў або са сталі з рознымі пакрыцьцямі. Набойніцы патронаў да гладкаствольнай зброі нярэдка маюць мэталічнае донца і сьценкі з пластмасы або кардона (папковые набойніцы).

Форма набойніц[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па форме набойніцы бываюць цыліндрычныя (9×18 мм ПМ), бутэлькавыя (7,62×39 мм), канічныя (7,62×38 мм Наган). Патроны фіксуюцца пры досылке ў патроньнік пярэднім тарцом набойніцы ва ўступ патроньніка, або ўпорам закраіны (флянца) у тарэц патроньніка.

Закраіна набойніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закраіна служыць для экстрагаваньня гільзы з патронніка

Закраіна набойніцы (часам званая таксама флянэц або рант, у англамоўнай тэрміналогіі rim) — кольцавы выступ у донца набойніцы, служачый для выманьня (экстрагаваньня) набойніцы з патроньніка. Набойніц можа быць забясьпечаная выступаючай закраінай (напрыклад, рускі 7,62×54 мм R(Літара R у абазначэньні гэтага патрона і яму падобных азначае не па-ангельску: russian — рускі і не па-ангельску: rifle — вінтовачны, а па-ангельску: rimmed — з закраінай), патроны да рэвальвераў і гладкаствольных стрэльбаў) альбо колцавай проточкой, фармавалай закраіну, не выступаючай за дыямэтр набойніцы (большасьць сучасных патронаў да аўтаматычнай зброі). Існуюць таксама набойніцы і з праточкай, і з выступаючым донцам адначасова (рэвальверныя патроны .38 Smith & Wesson Special, .357 Smith & Wesson Magnum і інш.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Набойніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў