Новагвінэйскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Навагвінэйскае мора»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мора Бісмарка

Новагвінэйскае мора або мора Бісмарка (па-ангельску: Bismarck Sea) — міжастраўное мора ў заходняй частцы Ціхага акіяна, у архіпэлягу Бісмарка.

Плошча каля 310 тыс. км², сярэдняя глыбіня 1700 м, максымальная 2665 м. Дно Навагвінэйскага мора — акумуляцыйныя раўніна зь вялікаю колькасьцю дробных узьняцьцяў і астравоў вульканічнага паходжаньня. Берагі выраўнаваныя, у многіх месцах сустракаюцца каралавыя рыфы. Уздоўж вострава Новая Гвінэя праходзіць Навагвінейская плынь з хуткасьцю 50-75 см/сэк, у пралівах паміж астравамі — моцныя прыліўныя плыні. Сярэдняя тэмпэратура вады на паверхні 28 ° С, салёнасьць паніжаная 34‰ — праз вялікую колькасьць атмасфэрных ападкаў. У акваторыі мора зафіксаваныя шматлікія падводныя землятрусы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Новагвінэйскае морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў