Наваградзкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наваградзкі раён

(Навагрудскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Сяргей Федчанка[d][1]
Насельніцтва (2018) 45 019[2]
Шчыльнасьць 27 чал./км²
Плошча 1667,31[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 248 м[4]
Месцазнаходжаньне Наваградзкага раёну
Наваградзкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-97
Паштовыя індэксы 231 2хх, 231 4хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Навагра́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,7 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 45 019 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Наваградак.

Наваградзкі раён мяжуе зь Іўеўскім, Зьдзецельскім, Карэліцкім і Лідзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці і Стаўпецкім раёнам Менскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 15 студзеня 1940: утвораны Наваградзкі раён у складзе Баранавіцкай вобласьці.
  • 1954: Наваградзкі раён увайшоў у склад Гарадзенскай вобласьці.
  • 15 студзеня 1963: места Наваградак перададзенае ў веданьне прамысловага аблвыканкаму.
  • 7 сакавіка 1963: Наваградак вылучаны ў места абласнога падпарадкаваньня.
  • 22 жніўня 1997: Наваградак і Наваградзкі раён аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны пераважна на Наваградзскім узвышшы, на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе — частка Нёманскай нізіны. Паверхня буйнаўзгорыстая і плятопадобная, пераважаюць вышыні 150—250 м, найвышэйшы пункт — 323 м (гара Замкавая), найніжэйшы — 118 м (урэз ракі Нёман).

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 10 радовішчаў сыравіны для вытворчасьці цэглы з агульнымі запасамі каля 2 млн м³, 3 радовішчы крэйды — 0,9 млн т, радовішчы пяску будаўнічага, жвіровай сумесі і торфу.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,2 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 769 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 190 дзён.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну цячэ 47 рэчак і 20 струмянёў, агульная іх працягласьць складае 527 км. Найбуйнешая рака — Нёман (працягласьць 78 км) з прытокамі Валоўка, Пліса, Крамушаўка, Ізва, на поўдні цячэ рака Неўда (прыток Сэрвачы). На тэрыторыі раёну разьмешчанае возера Сьвіцязь.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад лясамі занятыя 41,5% тэрыторыі раёну, зь іх 40,1% — у дзяржаўным лясным фондзе. Агульная плошча лясоў 69,4 тыс. га. Найвялікшыя лясныя масывы знаходзяцца на захадзе ўздоўж ракі Нёман, на ўсходзе — частка Налібоцкіх лясоў і Графскае пушчы. Агульная плошча балотаў складае 3,4 тыс. га.

Заказьнікі дзяржаўнага значэньня: ляндшафтавыя Наваградзкі і Сьвіцяскі, частка біялягічнага заказьніка Налібоцкі, біялягічны заказьнік мясцовага значэньня — Бярозаўскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 49 107 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 45 886 чал.[7]; 2017 год — 45 385 чал.[8]; 2018 год — 45 019 чал.[2]

Насельніцтва раёну на 2006 год складала 53,2 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць — 31,29 чалавек на 1 км². Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:

У раёне дзейнічаюць 19 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх супольнасьцяў, 1 мусульманская супольнасьць, 4 супольнасьці Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 2 супольнасьці Хрысьціянаў Поўнага Эвангельля, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[9]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце і раёне 20 сярэдніх школаў, 1 гімназія, 9 базавых, 6 школаў-садоў, 1 пачатковая, школа-інтэрнат, спэцшкола-інтэрнат, 19 дашкольных установаў, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар з аддзяленьнем дзіцячага прытулку, цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар пазашкольнай работы, цэнтар тэхнічнай творчасьці навучэнцаў, эколяга-біялягічны цэнтар.

Акрамя агульнаадукацыйных установаў, у раёне ёсьць УА «Наваградзкая дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №193» на 150 навучэнцаў, УА «Наваградзкі дзяржаўны аграрны каледж» на 200 навучэнцаў на дзённым аддзяленьні і 90 на завочным, УА «Наваградзкі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж» на 270 навучэнцаў на дзённым аддзяленьні і 180 на завочным.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне разьмешчаныя 8 лякарань, 2 паліклінікі, 31 фэльчарска-акушэрскі пункт.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Наваградзкім раёне 33 клюбныя ўстановы культуры. Працуюць 37 бібліятэкаў, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 1 дзіцячая музычная школа, 1 кінатэатар, 21 кінаўстаноўка, відэасалён, 2 аўтавідэаперасоўкі, відэапракат, 5 музэяў. У раёне налічваецца 8 калектываў, якія маюць назву «народны», «узорны».

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база. Функцыянуюць 162 спартовыя збудаваньні. У раёне 4 спартовыя школы, 6 спартовых сэкцыяў, 21 клюб.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 69,3 тыс. га, зь іх асушаных 18,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прамысловасьць раёну ў 2005 годзе была прадстаўленая 12 прадпрыемствамі, сярод іх 2 адкрытыя акцыянэрныя таварыствы, 1 філія закрытага акцыянэрнага таварыства, 2 унітарныя прыватныя прадпрыемствы, 1 сумеснае прадпрыемства. Асноўная спэцыялізацыя: харчовая (натуральныя малочныя прадукты, алей, сыр, віно, піва, сьпірт, рыбныя прадукты) прамысловасьць, мэталаапрацоўка і дрэваапрацоўка, швейная, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, газавай апаратуры.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтадарогі Баранавічы — Наваградак — Іўе, Нясьвіж — Наваградак — Ліда, Наваградак — Наваельня, Любча — Наваградак — Зьдзецел, адгалінаваньне газаправоду Бярозаўка — Наваградак.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом-музэй А. Міцкевіча
  • Гісторыка-краязнаўчы музэй
  • Чарэшлянскі клюб-музэй
  • Музэй Любчанскага краю ў мястэчку Любча
  • Валеўскі народны гісторыка-краязнаўчы музэй

Помнікі прыроды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўнага значэньня: парк у в. Уселюб, дуб-траяк і дуб, што зросься з хвояй і знаходзіцца ў Сьвіцяскім лясьнікоўстве; Пуцэвіцкая гара, геалягічны разрэз Камарышкі каля вёскі Ўселюб, Вялікалітоўскі валун са знакамі, Пліскія валуны, Сьвяты камень Сянежыцкі, валун ва Ўселюбскім парку.
  • Мясцовага значэньня: гара Капліца, Ятраўская гара, Кашалёўскія ўзгоркі, груд Старыя Лагодкі, валуны Лукінскія, дуб Адаму Міцкевічу.

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://novogrudok.grodno-region.by/ru/raisp-ru/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 августа 1997 г. №438 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Религия // Новогрудский облисполком
  10. ^ Гардзіенка, Наталля (2010). Беларусы ў Вялікабрытаніі Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына. p. 551—552. ISBN 978-985-6887-63-8.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Новогрудский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]