Навакухнаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навакухнаўшчына
лац. Navakuchnaŭščyna
Першыя згадкі: 1803 год
Былая назва: Кухенка, Кухнаўшчына
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254816036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°42′24″ пн. ш. 29°49′5″ у. д. / 51.70667° пн. ш. 29.81806° у. д. / 51.70667; 29.81806Каардынаты: 51°42′24″ пн. ш. 29°49′5″ у. д. / 51.70667° пн. ш. 29.81806° у. д. / 51.70667; 29.81806
Навакухнаўшчына на мапе Беларусі ±
Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына

Наваку́хнаўшчына[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска месьцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Каленкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомля; сёньня — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутары Кухнаўшчына на мапе 1924-26 гг.
Кухнаўшчына на нямецкай мапе 1941 г.
Нежылая Навакухнаўшчына на мапе 2001 г.

Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў разьмежаваньні добраў Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста[a], Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 году, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгодзьдзяў прылегласьці Barborowszczyzny Кажушак, хвойніцкіх Навасёлак і фальварку Бабчын hrabstwa Brahińskiego[2] паноў Ракіцкіх.

На 1909 год у ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні ў адным двары было 10 жыхароў[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі безь вестак[5].

Пасьля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на мапах Навакухнаўшчынай[b]. Паводле перапісу 1959 году ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгасу імя XXII зьезду КПСС з цэнтрам у вёсцы Кажушкі[7].

Да 8 студзеня 1987 году вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавету, пасьля — у складзе Тульгавіцкага сельсавету[8].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тут выкарыстана копія гранічнага дакумэнту, перааформленая ў Мазыры 13 сьнежня 1809 г., імаверна, для А. фон Гольста, бо разьмежаваньне праводзілася, калі маёнткам валодаў Я. Сівэрс; засьведчана подпісам менскага віцэ-губэрнатара С. Бэнэволенскага.
  2. ^ У хвойніцкай кнізе «Памяць» нават у пераліку адселеных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС вёсак названая Кухнаўшчына[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 314
  2. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 12. S. 24
  3. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 101
  4. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 501
  5. ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць). — Мінск: БЭ, 1993. С. 249
  6. ^ Памяць. — С. 19
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 451
  8. ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]