Надзея Абрамава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея Абрамава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 30 красавіка 1907(1907-04-30)
Памерла 18 лютага 1979(1979-02-18) (71 год)
Пахаваная
  • Усходнія могілкі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, журналістка, палітык
Мова нямецкая

Надзе́я Алякса́ндраўна Абра́мава (у шлюбе, пасьля 1945 году — Тэадаро́віч; 30 сакавіка 1907, Менская вобласьць — 18 лютага 1978, Мюнхэн, ФРГ) — беларуская пісьменьніца, журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў на Беларусі ў 1943—1944 гадах.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны (1935) і Менскі мэдыцынскі (1940) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псыхіятрам у Менскай інфэкцыйнай бальніцы. З кастрычніка 1942 году ўзначальвала дзіцячы сэктар Беларускай народнай самапомачы, з чэрвеня 1943 году — службу юначак Саюзу беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопісу «Жыве Беларусь!». Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Дзякуючы высілкам Надзеі Абрамавай было выратавана шмат габрэйскіх дзетак. Адну дзяўчынку яна нават удачарыла.[1] Удзельніца 2-га Ўсебеларускага кангрэсу (1944 год, Менск). Падчас вызваленьня Беларусі Чырвонай Арміяй летам 1944 году эмігравала ў Нямеччыну, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь «Вучэбны лісток». 15 верасьня 1944 году кааптаваная ў склад БЦР у Бэрліне.

Пасьля вайны некаторы час кансьпіравалася (хавалася ў манастыры), пазьней працавала ў Інстытуце вывучэньня СССР (Мюнхэн), займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадзкім жыцьці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася чальцом БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Перайшоўшы ў каталіцтва, была актыўнай верніцай рускага каталіцкага прыходу бізантыйскага абраду Сьв. Мікалая у Мюнхэне. Супрацоўнічала з Ірынай Пасновай, была сакратаркай Зьезду расейскіх каталікоў у Рыме ў 1950 годзе[2].

Памерла 18 лютага 1978 году ў Мюнхэне. Успамінаў пра сваю дзейнасьць не пакінула.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туронак, Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с. — С. 62 — 63. ISBN 998-6951-99-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]