Надзея Кучар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея Кучар
Дата нараджэньня 18 траўня 1983 (40 гадоў)
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка
Жанры опэра (сапрана)
Вакал драматычнае каляратурнае сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды Першыя прэміі на конкурсе вакалістаў у межах міжнароднага фэстывалю «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь, 2005), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алматы, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе опэрных сьпевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых опэрных сьпевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Нідэрляндах, Міжнародны конкурс опэрных сьпевакоў «Сьпявак сьвету» (BBC Cardiff Singer of the World) і іншыя

Надзе́я Анато́леўна Ку́чар (нар. 18 траўня 1983 году, Менск, Беларусь) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Сант’яга, Вялікага тэатру Жэнэвы і пермскага тэатру опэры і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатру Беларусі, «Сьпявак сьвету — 2015».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Менску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філёляг, Менск, Беларусь), старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленьні банку), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысэр масавых мерапрыемстваў), муж — Дзьмітры (сымфанічны дырыжор, Менск, Беларусь)[1].

Вялікую ролю ў жыцьці Надзеі адыграла РГА «Беларускі дзіцячы фонд»: у 7 гадоў будучай артыстцы паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная апэрацыя, а на той час, 1990 год, яе рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР — у Коўне ў прафэсара Юргіса Брэдзікіса. Для гэтага былі патрэбныя грошы, у бацькоў іх не было. Маці звярнулася ў Дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на сябе[2].

З 10 гадоў сьпявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песьня, сьпетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Ўладзімера Алоўнікава[3].

У 2003 годзе з адзнакай скончыла Менскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спэцыяльнасьці «Музыказнаўства» і тры сэзоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету[3].

У 2006 годзе стала ляўрэатам 1-й прэміі конкурсу вакалістаў у рамках Міжнароднага фэстывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, Рэспубліка Беларусь).

У 2007 годзе — ляўрэат 1-й прэміі двух міжнародных конкурсаў: Бібігулуль Тулегенавай (Казахстан) і Ірыны Багачовай у Санкт-Пецярбургу.

Таксама ў 2007 годзе адбыўся першы опэрны дэбют у театры опэры і балету Санкт-Пецярбурскай кансэрваторыі — партыя Марфы ў опэры Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». А ў 2009 ужо на прафэсійнай сцэне — у Міхайлаўскім тэатры — Надзея дэбютавала ў партыі Віялеты ў опэры Вэрдзі «Травіята». У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў опэры Галеві «Жыдоўка», Оскар у опэры Вэрдзі «Баль-Маскарад»).

Надея Кучар вядзе актыўную канцэртную дзейнасьць. Так, за час вучобы ў кансэрваторыі пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера яна ўзяла ўдзел у шматлікіх праектах, выканала партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Масьлічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта.

У кастрычніку 2010 году ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртнай залі. Партыю фартэпіяна выканаў нязьменны канцэртмайстар, ляўрэат міжнародных конкурсаў Дзьмітры Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбурскую дзяржаўную кансэрваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спэцыяльнасьці «сольныя сьпевы» (клас прафэсара Тамары Навічэнка; камэрная кляса — Ізотава Кіра Ўладзімераўна).

21 мая 2012 году выканала галоўную ролю ў прэм’ернай расейскай пастаноўцы опэры Паскаля Дзюсапэна Медзьдзеятэрыял у межах 6-га Дзягілеўскага фэстывалю ў Пермі[4][5], дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску [6].

У чэрвені 2012-га сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам и аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў францускага кампазытара часоў барока Рамо для лэйбла Sony Classical[7].

У верасьні 2012 году Надзея выйграла Гран-Пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Нідэрляндах(nl). Таксама на гэтым конкурсе яна была ўзнагароджана прызом глядацкіх сымпатыяў і прызам за найлепшае выкананьне абавязковага твору Эпэ Муляйна «Et fit lux»[8].

У чэрвені 2014 дэбютавала ў ролі Эльвіры ў опэры В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Сант’яга, Чылі: пастанова Эміліё Сагі, дырыгент Хасэ Мігель Пэрэс-Сьера.

20 кастрычніка 2014 году гуказапісвальная кампанія «Sony Classical» вырабіла дыск «Sound of Light»[9] з музыкай Жана-Філіпа Рамо (аркестар Musica Aeterna, дырыжор — Тэадор Курэнтзіс).

У красавіку 2015 году Надзея другі раз стала ляўрэаткай прэміі «Залатая маска» ў намінацыі «Опэра — жаночая роля»[10] за выкананьне партыі Доньі Ісабэль, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатар опэры і балету, Перм)

У чэрвені 2015 году выйграла Міжнародны конкурс опэрных сьпевакоў «Сьпявак сьвету» (BBC Cardiff Singer of the World) у Кардыфе, на якім прадстаўляла родную Беларусь.[11]

У верасні 2015 году дэбютавала ў ролі Мальды ў патрыятычнай опэры Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэль» у Вялікім тэатры Жэнэвы.[12]

З 2018 году — запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі[13].

Рэпэртуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Н. А. Рымскі-Корсакаў, «Царская нявеста» (Марфа)
  • М. І. Глінка, «Жыцьцё за цара» (Антаніда)
  • Н. А. Мартынаў, «Вішнёвы сад» (Ранеўская)
  • В. Беліні, «Пурытане» (Эльвіра)
  • Дж. Вэрдзі, «Травіята» (Віялета)
  • Дж. Вэрдзі, «Баль-Маскарад» (Оскар)
  • В. А. Моцарт, «Чароўная флейта» (Царыца ночы)
  • В. А. Моцарт, «Вясельле Фігаро» (Графіня)
  • Г. Даніцэцьці, «Лючыя ды Лямэрмур» (Лючыя)
  • Ж. Бізэ, «Іван Грозны» (Марыя)
  • Ж. Ф. Галеві, «Жыдоўка» (Прынцэса Яўдоксія)
  • П. Дзюсапен, «Medeamaterial» (Мэдэя)
  • Ж. Масьне, «Папялушка» (Фея)
  • Дж. Пучыні, «Багема» (Мюзэта)
  • Ж. Офенбах, «Казкі Гофмана» (Алімпія)
  • Г. Пёрсел, «Каралева індзейцаў» (Донья Ісабель)
  • І. С. Бах, Магніфікат (сапрана)
  • Л. В. Бетховен, «Хрыстос на Масьлічнай гары» (Серафім)
  • В. А. Моцарт, Рэквіем (сапрана)
  • И. Стравінскі, «Свадебка» (сапрана)
  • Дж. Вердзі, Рэквіем (сапрано)
  • І. Брамс, Нямецкі рэквіем (сапрана)
  • Г. Ф. Гендэль, Dixit Dominus (сапрана)
  • К. Орф, Карміна Бурана (сапрана)

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя прэміі на конкурсе вакалістаў у межах міжнароднага фэстывалю «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь, 2005), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алма-Ата, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе опэрных сьпевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых опэрных сьпевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Галяндыі, Міжнародны конкурс опэрных сьпевакоў «Сьпявак Сьвету» (BBC Cardiff Singer of the World, 2015) і інш.

Паўфіналістка міжнароднага конкурсу «Опэралія» Плясыда Дамінга.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]