Надзея (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея
трансьліт. Nadzieja
Дата заснаваньня: 1920-я гг.
Былая назва: Надзежда
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Чавускі
Сельсавет: Каменскі
Насельніцтва
колькасьць: 11 чал. (2009)
этнічны склад: Беларусы, расейцы (2009)
колькасьць двароў: 4 (2012)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2242
Паштовы індэкс: 213217
СААТА: 7 254 808 051
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′52.2513109584″ пн. ш. 30°56′4.7583783600″ у. д. / 53.86451425304° пн. ш. 30.9346551051° у. д. / 53.86451425304; 30.9346551051Каардынаты: 53°51′52.2513109584″ пн. ш. 30°56′4.7583783600″ у. д. / 53.86451425304° пн. ш. 30.9346551051° у. д. / 53.86451425304; 30.9346551051
Надзея на мапе Беларусі ±
Надзея
Надзея
Надзея
Надзея
Надзея
Надзея

Надзея (Надзежда) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавету, які да 23 сьнежня 2009 г. называўся Благавіцкім. За 10 км на поўнач ад Чавусаў, 51 км на ўсход ад Магілёва і 15 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Чавусы. На поўні мяжуе зь лесам і цячэ рака Рэўза (прыток ракі Бася). Злучаецца дарогай празь былую (нежылую) вёску Забалацьце з шашой Магілёў—Чавусы. Мае адну прамалінейную вуліцу, скіраваную з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і двухбакова забудаваную драўлянымі сядзібамі[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёску заснавалі ў 1920-я гг. на былых памешчыцкіх землях. У 1932 г. у вёсцы ўтварылі аднайменны калгас «Надзея», які злучыў 12 гаспадарак. Пры ім працавала ваўначоска. У 1934 г. калгасп пачала абслугоўваць Макрадзкая машынна-трактарная станцыя (МТС)[2]. У 1937 г. у вёску сагналі навакольных хутаранаў[1]. Падчас Нямецка-савецкай вайны вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 ліпеня 1941 г. па 24 чэрвеня 1944 году. У 1952 г. Надзею радыёфікавалі. У 1954 г. правялі электрычнасьць. У 1990 г. налічвалася 17 гаспадарак і 23 жыхары; знаходзілася ў складзе калгаспа «Ленінскі шлях» (вёска Каменка). У 2007 г. налічвала 6 гаспадарак і 9 жыхароў[2]. На 2011 г. — 4 хаты і 8 летніх дачаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Анатоль Кляшчук. Вёска добрых Надзеяў // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Надзежда // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Тацяна Бялова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2009. — Т. 7. Магілёўская вобласьць. Кніга 3. — С. 293. — 544 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0452-5