Найвышэйшая рада БНР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Найвышэйшая Рада БНР»)

Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі — орган прадстаўнічай улады БНР, створаны 13 сьнежня 1919 году ў Менску пасьля расколу Рады БНР. Яе стварылі тыя беларускія дзеячы (37 чалавек), якія лічылі магчымым супрацоўніцтва з Польшчай. Узначаліў Найвышэйшую раду Язэп Лёсік. Польскія ўлады прызналі Найвышэйшую раду БНР[1]. У 1921 спыніла сваё існаваньне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. М. Сідарэвіч. Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі. БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 129