Наларбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
NASA — здымак вобласьці, якая прылягае да даліны Наларбар. Уласна даліна Наларбар — сьветлая паўкруглая вобласьць выявы, якая прылягае да ўзьбярэжжа. Здымак зроблены спадарожнікам Terra 19 жніўня 2002 году

На́ларбар (па-ангельску: Nullarbor Plain) або Нааларбар — раўніна ў Аўстраліі, уяўляе сабою значную плошчу плоскай, практычна пазбаўленай дрэваў пустыннай або паўпустыннай мясцовасьці, разьмешчанай на поўнач ад Вялікага Аўстралійскага заліва. Назва Наларбар паходзіць ад лац. nullus: «нішто» ці «ніводны» і лац. arbor: «дрэва». Абарыгенская назва гэтай мясцовасьці «Oondiri» азначае «бязводны». Гэта самы вялікі ў сьвеце адзіны маналіт вапняку, які займае плошчу каля 200 000 км² (77 200 кв міль). У самай шырокай зоне раўніна распасьціраецца на 1200 км з усходу на захад паміж штатамі Паўднёвая Аўстралія і Заходняя Аўстралія.