Налібакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Налібакі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Налібоцкі
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222683
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′42″ пн. ш. 26°28′11″ у. д. / 53.76167° пн. ш. 26.46972° у. д. / 53.76167; 26.46972Каардынаты: 53°45′42″ пн. ш. 26°28′11″ у. д. / 53.76167° пн. ш. 26.46972° у. д. / 53.76167; 26.46972
Налібакі на мапе Беларусі
Налібакі
Налібакі
Налібакі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Налі́бакі — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 691 чал. (1999). Знаходзяцца за 45 км на паўночны захад ад Стоўпцаў; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Івянец — Шчорсы і Стоўпцы — Налібакі.

Налібакі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, каля Налібоцкай пушчы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся барокавы драўляны касьцёл Сьвятога Барталамэя, спалены савецкімі партызанамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Налі́бакі»[1][2] ўтварыўся ад прозьвішча «Малібог»[3]. Часам сустракаецца форма назвы «Налібокі» (польск. Naliboki).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары касьцёл

Першы пісьмовы ўпамін пра Налібакі датуецца 1447. Да 1485 яны знаходзіліся ў валоданьні Гедыгольдавічаў, да 1554 — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў, з 1555 — Мікалая Радзівіла Чорнага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У XVI ст. Налібакі сталі цэнтрам воласьці. У 1636 А. С. Радзівіл збудаваў тут касьцёл, перабудаваны ў 1699. На 1727 у мястэчку было 62 двары. У 1720-я каля Налібакаў пачала працаваць гута. На 1757 — 83 двары, карчма. Мястэчка было цэнтрам лавецтва — асобнага ўладаньня Радзівілаў, якое ахоплівала вялізныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоньня[4]. У другой палове XVIII ст. роля мясьціны ў гаспадарцы Радзвіліаў значна ўзвысілася дзякуючы ўключэньню паселішча ў вытворчасьць шкла на мануфактурах роду, што месьціліся ў разьмешчаных паблізу мясьцінах Наваградзкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[5]. На 1801 у мястэчку быў 61 двор, дзейнічаў касьцёл, працавалі крама, бровар і карчма.

У 2-й пал XIX ст. Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 — Гогенлёэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут было 224 двары, дзейнічалі касьцёл і малітоўны дом, працавалі 2 школы, лякарня, валасны суд і карчма.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Налібакі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Налібакі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 Налібакі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 8 траўня 1943 савецкія партызаны спалілі касьцёл, што мусіла быць знакам да наступленьня[6]. У выніку нападу партызанаў загінулі 128 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[7][8].

На 1998 у Налібаках было 240 двароў, на 1999 — 254. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці пачаў расьсьледаваньне аб датычнасьці аддзелу Бельскага да разьні ў мястэчку Налібакі, спыненае праз адсутнасьць довадаў. Сын аднаго з братоў і некаторыя пакінутыя ў жывых партызаны сьцьвярджалі, што аддзел Бельскіх ня меў дачыненьня да гэтага выпадку, бо ў гэты дзень знаходзіўся за 100 км ад мястэчка[9].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1935—1939)
  • Могілкі каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Барталамэя
  • Сядзіба

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001. [1]
  2. ^ Шаблюк В. Налібакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 274.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 250.
  4. ^ Крывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34.
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 369.
  6. ^ Страчаная перліна Налібак - касцёл святога Бартламея, Блог Налібацкага краю (www.nalibaki.org)
  7. ^ Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006(пол.)
  8. ^ Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach // Naszawitryna.pl, 14.05.2003(пол.)
  9. ^ Лашкевіч К., TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня»(рас.)
  10. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  11. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  12. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 132.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Налібакісховішча мультымэдыйных матэрыялаў