Нансэнаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На́нсэнаўская міжнаро́дная арганіза́цыя па спра́вах бе́жанцаў (па-француску: Office international Nansen pour les Réfugiés) была заснаваная Лігай Нацыяў у 1930 годзе, неўзабаве пасьля сьмерці Фрыцьёфа Нансэна, з мэтай працягнуць аказаньне дапамогі бежанцам у духу традыцыяў створанага ім пашпартнага бюро.