Нараўка (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нараўка
польск. Narewka
Нараўка
Герб Нараўкі
Першыя згадкі: 1639
Былая назва: Малая Нараўка
Мясцовая назва: Нараўка
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 935 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-220
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′10″ пн. ш. 23°45′27″ у. д. / 52.83611° пн. ш. 23.7575° у. д. / 52.83611; 23.7575Каардынаты: 52°50′10″ пн. ш. 23°45′27″ у. д. / 52.83611° пн. ш. 23.7575° у. д. / 52.83611; 23.7575
Нараўка на мапе Польшчы
Нараўка
Нараўка
Нараўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На́раўка (па-польску: Narewka, назва ў мясцовай беларускай гаворцы: На́раўка[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Разьмяшчаецца над ракой Нараўка, ад якой і ўзяла сваю назву.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1639 г. Томашам Выдрай-Палікоўскім у месцы здабычы жалезнай руды. Разьвіцьцю вёскі паспрыялі рэформы Антонія Тызэнгаўза ў берасьцейска-кобрынскай эканоміі, калі ў Нараўцы зьявілася невялікая гута жалеза. У 1774 г. кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі фундаваў тут касьцёл у імя Яна Хрысьціцеля, а ў 1794 г. на могілках зьявілася ўніяцкая царква. Да 1844 г. вёска находзілася ў арэндзе прыватным уладальнікам, пасьля перайшла ў казну — з таго моманту тут пасяляюцца габрэі (большасьць з Орлі і Пружанаў). 22 ліпеня 1866 г. царскія ўлады перадалі драўляны касьцёл праваслаўным і згареў ён як царква ў пажары 1900 г.. У 1908 г. каталікі дабіліся аднаўленьня парафіі, а новы касьцёл быў адбудаваны да 1914 г. [3]. У міжваенны пэрыяд Нараўка была цэнтрам гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 1205 жыхароў (204 каталікоў, 242 праваслаўных, 1 лютэранін, 758 габрэяў; 376 жыхароў было запісаных палякамі, 213 беларусамі, 611 жыдамі, 5 расейцамі)[4]. Пасьля пажару драўлянага касьцёла ў 1965 г. новы мураваны будынак быў адбудаваны да 1973 г.[3].

Гістарычныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква сьв. Міколы — пабудаваная ў 1864 г. як царква сьв. Аляксанда Неўскага.
  • Плян вёскі — нязьменны з 18 ст.
  • Габрэйскія могілкі — закладзеныя ў сярэдзіне 19 ст.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уніяцкая могілкавая царква сьв. Яна Хрысьціцеля (пабудаваная ў 1794, згарэла ў пажары 1898 г.)
  • Касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля (пабудаваны ў 1914 г., згарэў у 1965 г.)
  • Сынагога (пабудаваная ў сярэдзіне 19 ст., згарэла ў 1940 г.)[5]

Выбітныя землякі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тамара Саланевіч (1938 — 2000) — беларуска-польскі кінарэжысэр і сцэнарыст.
  • Аляксандр Ваўкавыцкі(1895-1945) — беларускі настаўнік і адзін з заснавальнікаў адукацыі ў Нараўцы ў Падляшшы, беларускі актывіст.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 133
  3. ^ а б Parafia św Jana CHrzciciela. Narewka (пол.) Archidiecezja białostocka Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
  5. ^ Drewniana synagoga. Narewka (пол.) Wirtualny sztetl Праверана 7 кастрычніка 2015 г.