Нарвэская літаратура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Allmanach paa det aar efter Jesu Christi Fødsel 1644» — першая друкаваная кніга, выдадзеная ў Нарвэгіі

Нарвэ́ская літарату́ралітаратура на нарвэскай мове, альбо напісаная нарвэскімі аўтарамі (на букмоле і нованорвэскай мовах).

Гісторыя нарвэскай літаратуры ўзыходзіць да часоў паганскай эдычнай і скальдычнай паэзіі IXX стагодзьдзяў. Да найбольш значных помнікаў дахрысьціянскай нарвэскай літаратуры і пісьменнасьці адносяцца рунічныя надпісы на камянёх, напісаныя на старажытнаскандынаўскай мове і якія выкарыстоўваліся ў паганскіх набажэнствах. Найстаражытнейшыя скандынаўскія літаратурныя помнікі «Малодшая Эда» і «Старэйшая Эда» ў роўнай ступені маюць дачыненьне да гісторыі нарвэскай, ісьляндзкай і дацкай літаратуры[1].

У пэрыяд з XIV па XIX стагодзьдзі ў літаратуры Нарвэгіі быў гэтак званы цёмны пэрыяд. Народжаныя ў Нарвэгіі пісьменьнікі, як то Людвіг Гольбэрг, зрабілі ўнёсак у літаратуру Даніі і іншых сумежных краінаў. З праявай нацыяналізму і барацьбы за незалежнасьць у пачатку XIX стагодзьдзя ў нарвэскай літаратуры абазначыўся новы пэрыяд. Драматург Гэнрык Вэргелян зьяўляўся найбольш значнай фігурай гэтага этапу, а працы Гэнрыка Ібсэна дазволілі літаратуры Нарвэгіі заняць годнае месца ў заходнеэўрапейскай літаратуры. У XX стагодзьдзі найбольш значнымі прадстаўнікамі літаратуры Нарвэгіі былі два нобэлеўскіх ляўрэаты — Кнут Гамсун і Сыгрыд Унсэт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Крымова Н. И. Норвежская литература // Краткая литературная энциклопедия / А.А. Сурков. — М: Советская энциклопеди», 1968. — Т. 5. — С. 330-338. — 975 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]