Настасься Зязюлькіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Настасься Зязюлькіна
Настасься Зязюлькіна, Атэны-2012
КраінаБеларусь
Нарадзілася 6 кастрычніка 1995 (28 гадоў)
Менск
Званьнегросмайстарка (2012)
міжнародны майстар (2014)
Рэйтынг ФІДЭ2407 (01.07.2014)
Месца1 (жаночая)

Настасься Зязюлькіна (нарадзілася 6 кастрычніка 1995 году, Менск, Беларусь) — беларуская шахматыстка, гросмайстарка (2012), мужчынскі міжнародны майстар (2014).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шмат разоў абараняла колеры Беларусі на юніёрскіх чэмпіянатах сьвету і Эўропы ў розных узроставых катэгорыяў, заваяваўшы шэсьць мэдалёў:

У 2010 року здабыла першы ў кар’еры тытул чэмпіёнкі Беларусі[1], пасьля ў гэтым жа року заваявала залаты мэдаль юніёрскага чэмпіянату краіны да 20 гадоў. Брала ўдзел у юніёрскай алімпіядзе (да 16 гадоў) у Бурдуры, дзе выступала за мужчынскую каманду і здабыла бронзавы мэдаль у індывідуальным разрадзе[2]. У 2012 другі раз стала залатой прызэркай індывідуальнага чэмпіянату Беларусі сярод жанчынаў[3], а таксама заняла 2-е месца (пасьля Ніно Батыяшвілі) у дзявочым турніры фэстывалю Moscow Open у Маскве[4].

Неаднаразовая прадстаўніца Беларусі на шахматных алімпіядах (2010, 2012)[5] і камандных чэмпіянатах Эўропы (2013)[6].

Найвышэйшага рэйтынгу дасягнула 1 сакавіка 2014 року, з вынікам 2407 пунктаў займаючы 62 месца ў сьпісе FIDE і 1 месца сярод беларускіх шахматыстак[7][8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]