Натальля Башынская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Башынская Біятлён
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Натальля Ўладзімераўна Башынская
Арыгінальнае імя Наталья Владимировна Башинская
Дата нараджэньня 12 сакавіка 1964 (60 гадоў)
Месца нараджэньня Беларэцк, Башкірская АССР
Рост/вага 170 см / 60 кг
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Подыюмаў 1

Ната́льля Ўладзі́мераўна Башы́нская (па-расейску: Наталья Владимировна Башинская), у дзявоцтве Сычо́ва (рас. Наталья Владимировна Сычёва; нарадзілася 12 сакавіка 1964 году, Беларэцк, цяпер у Башкартастане, Расея) — савецкая і беларуская біятляністка, расейская спартовая трэнэрка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла Менскі інстытут культуры (1983—1988) па спэцыяльнасьці бібліятэкар-бібліёграф[1].

Выступала на біятлённых спаборніцтвах з 1984 року, пасьля развалу СССР увайшла ў першы склад беларускай зборнай.

Жыла ў Менску. З 2012 року працуе трэнэрам-выкладчыкам у Акцябарскім (Башкартастан)[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Спаборніцтва Праводзілася Дысцыпліна Месца Вынік
(пункты)
1992 Кубак сьвету Паклюка, Славенія Гонка 15 км 24 59:34.0
1992 Кубак сьвету Паклюка, Славенія Спрынт 7,5 км 27 31:17.4
1993 Кубак сьвету Лілегамэр, Нарвэгія Гонка 15 км 46 57:07.5
1993 Кубак сьвету Лілегамэр, Нарвэгія Спрынт 7,5 км 31 28:15.6
1993 Кубак сьвету Эстэрсунд, Швэцыя Спрынт 7,5 км 19 25:30.9
1993 Кубак сьвету Кантыёлахці, Фінляндыя Гонка 15 км 45 59:12.4
1993 Кубак сьвету Кантыёлахці, Фінляндыя Спрынт 7,5 км 30 25:31.3
1993 Чэмпіянат сьвету Боравец, Баўгарыя Камандная гонка 2 (46)
1993 Чэмпіянат сьвету Боравец, Баўгарыя Гонка 15 км 30 (1)
1993 Чэмпіянат сьвету Боравец, Баўгарыя Спрынт 7,5 км 12 (22)
1993 Чэмпіянат сьвету Боравец, Баўгарыя Эстафэта 4×7,5 км 5 (37)
1994 Кубак сьвету Бад Гаштайн, Аўстрыя Спрынт 7,5 км 56 36:40.0
1994 Кубак сьвету Паклюка, Славенія/Бад Гаштайн, Аўстрыя Гонка 15 км 59 1:20:02.0
1994 Кубак сьвету Паклюка, Славенія/Бад Гаштайн, Аўстрыя Спрынт 7,5 км 67 34:17.1
1995 Кубак сьвету Рупольдынг, Нямеччына Гонка 15 км 60 55:04.9
1995 Чэмпіянат сьвету Антгольц-Антэрсэльва, Італія Гонка 15 км 60 1:00:38.1 (0)
1995 Чэмпіянат сьвету Антгольц-Антэрсэльва, Італія Эстафэта 4×7,5 км 11 (24)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Башинская Наталья Владимировна (рас.) Российский биатлон. Союз биатлонистов России. Праверана 30 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]