Натальля Чорнагалова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Чорнагалова
Натальля Чорнагалова (2009 год)
Дата нараджэньня 15 траўня 1954(1954-05-15) (69 гадоў)
Месца нараджэньня Жыткавічы, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня, Віцебскі мастграф
Месца вучобы
Занятак артыстка
Жанры натурморт[d], пэйзаж і партрэт
Плынь неаэкспрэсіянізм

Ната́льля Арсе́нцьеўна Чорнагало́ва — берасьцейская мастачка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 15 траўня 1954 годзе ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласьці. У 1976 годзе скончыла Менскую мастацкую вучэльню імя А. К. Глебава (цяпер Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава), вучылася ў Альгерда Малішэўскага, А. Луцэвіча у 1982 г. — мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытута (цяперашні Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). З 1976 году — удзельніца абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. Ад 1976 да 1982 працавала выкладчыцай Берасьцейскай дзіцячай мастацкай школы. З 1989 году — чалец Беларускага саюзу мастакоў. У 2014 годзе адбылася пэрсанальная выстава ў Берасьці[1]. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах пэйзажу, натурморта, партрэта і ў станковай графіцы. Працы мастачкі знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Швэцыі, Швайцарыі, Даніі, ЗША, Нямеччыны, Аўстраліі, Канады, Ангельшчыны, Ізраілю і іншыя.

У Берасьце Натальля Чорнагаловая апынулася больш дваццаці гадоў назад па разьмеркаваньні — пасьля сканчэньня мастацка-графічнага факультэта Віцебскага пэдагагічнага інстытута.

Натальля Чорнагаловая адрозьніваецца манерай выкананьня маляўнічых палотнаў. Яе працы нагадваюць стыль экспрэсіянізму. У гісторыі мастацтваў тэрмін экспрэсіянізм (лац. expressio — выражэньне) дастасуем да шырокаму кругу зьяў.

Для прац Натальлі Чорнагаловай характэрная грубая выразнасьць, скажэньне формы й колеры як праява напружанага пачуцьця.

Як распавядала сама мастачка, яна апранае пальчаткі й працуе як скульптар, замешваючы на палатне фарбы, стварае выразныя выявы. Вялікае значэньне Натальля Чорнагаловая надае колеру. Фарбы — сэнс яе жывапісу. Сьвет колеру раскрыць для сябе спрабавалі шматлікія мастакі. Жывапісец Эжэн Дэлякруа казаў: «Калі колер дакладны, лінія нараджаецца сама сабой».

Пазьнейшыя працы мастачкі выкананыя ў кірунку ташызма (па-француску: tache — пляма). Гэтае абстрактнае мастацтва засноўваецца на «псыхічнай імправізацыі». Мастак наносіць фарбы на палатно хуткімі рухамі без усякага загадзя абдуманага пляну. Самі ташысты завуць свае творы «жывапісам дзеяньня».

У 1998 годзе на рэспубліканскай выставе ў гонар зьезду зьвязу мастакоў Беларусі пэйзаж Натальлі «Магільны склеп Элізы Ажэшкі» прызнаны лепшым (па разьдзеле жывапіс) і адзначаны дыплёмам II ступені[2].

Пералік некаторых карцін:

  • «Памяць», напісаная да 40-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
  • «Баба Ліда», 2001 г.
  • «Магільны склеп Элізы Ажэшкі», 1998 г.
  • «Каханьне і я»
  • «Вясновае прадчуваньне»
  • «Каханьне і больш нічога»
  • «Дакрананьне»
  • «Уначы чакаюць і кахаюць»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наталья Черноголова. Юбилейная выставка в Бресте БрестСИТИ
  2. ^ Л. Валасюк. Непрыдуманыя партрэты. — ААТ «Брэсцкая друкарня», 2014. — С. 63, 279.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]